Аднаўленне маршруту не плануецца

У ходзе прыёму грамадзян па асабістых пытаннях членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.А.Круцько ад кіраўчаніна, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Аляксандравіча Корзуна, які пражывае па вул. Пушкінскай, д.36, паступіў зварот з нагоды адмены рэйса мікрааўтобуса па маршруце Кіраўск — Мінск. Дырэктар Кіраўскага філіяла Аўтапарк №14 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” І.А.Глазкоў у адказ на адпаведны афіцыйны запыт сенатара А.А.Круцько праінфармаваў, што на падставе рашэння Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь №03-02-11/285 ад 31.05.2012 г. маршрут Кіраўск — Мінск быў закрыты з-за нізкага пасажырапатоку.
У красавіку 2012 года праводзіўся маніторынг маршрута, якім выяўлена, што яго самаакупнасць склала 45,1%, страты — 7,3 млн.рублёў. За 4 месяцы 2012 года самаакупнасць маршрута склала 55,3%, страты — 18 млн.рублёў. Субсідыі на пакрыццё выдаткаў на міжгароднія пасажырскія перавозкі не выдзяляюцца.
На падставе вышэйсказанага аўтапарк №14 не мае магчымасці аднавіць рух аўтобуса па маршруце Кіраўск — Мінск. Для іншагародніх пасажыраў аўтавакзал “Бабруйск” прадастаўляе паслугу па браніраванні і папярэднім продажы білетаў за 15 дзён да адпраўлення на маршруты Бабруйск — Мінск. Забраніраваць білет можна па тэлефоне: 8(0225) 45-44-22 і выкупіць за 2 дні да адпраўлення. Акрамя таго, з чыгуначнага вакзала г.Бабруйска да г.Мінска рэгулярна следуюць цягнікі, на якія таксама можна папярэдне набыць білет.
Праезд на аўтобусе “Кіраўск — Мінск” каштуе 62300 руб., праезд з Бабруйска да Мінска на цягніку абыдзецца ад 9000 да 24000 руб. У сувязі з такой значнай розніцай у кошце білетаў большасць пасажыраў карыстаюцца паслугамі чыгуначнага транспарту.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.