“Цуды на Каляды”

У перыяд з 20 снежня 2012-га па 9 студзеня 2013-га года праходзіць традыцыйная абласная дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”, мэта якой — прыцягненне дзяцей, падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава акрэсліла задачы акцыі:

— Гэта захаванне і папулярызацыя традыцый хрысціянскай міласэрнасці і дабрачыннасці; практычная дзейнасць па аказанні дапамогі дзецям, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; садзейнічанне ўмацаванню інстытута сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.
У межах акцыі наладжаны збор падарункаў (спартыўнага інвентару, канцылярскіх прылад, прадметаў мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг). Падчас правядзення мерапрыемства “Цеплыня маіх рук — табе, сябр” школьнікі сваімі рукамі вырабляюць навагоднія і калядныя падарункі, паштоўкі, ёлачныя цацкі, гірлянды, упрыгожанні для ёлак у дзіцячых установах.
У межах конкурсу “Калядная казка” рабятам прапануецца ствараць калядныя апавяданні, мера-прыемства “Ліст невядомаму сябру” — фарміруецца база дадзеных сацыяльна неабароненай катэгорыі дзяцей і падлеткаў, удзельнікі акцыі могуць напісаць ім ліст, аформіць паштоўку з цёплымі пажаданнямі ў новым годзе.
“Ліст да Дзеда Мароза” хлопчыкі і дзяўчынкі могуць дасылаць альбо прыносіць у райкам ГА “БРСМ”, ці накіроўваць у рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза па адрасе: 225063, п/а Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Белавежская пушча, Дзеду Марозу.
Піянеры Кіраўшчыны рыхтуюць казачнае прадстаўленне, якое плануюць паставіць для пацыентаў дзіцячага аддзялення райбальніцы.
Актывісты РА ГА “БРСМ”, пярвічка Жыліцкага сельгаскаледжа з навагоднім прадстаўленнем і падарункамі, сабранымі ў межах акцыі, завітаюць да выхаванцаў Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Арганізатарамі дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды” выступілі Магілёўская і Бабруйская епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, абласная арагнізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, РГА “Белая Русь”, БРСМ, БРПА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.