Грамадская прыёмная па правах дзіцяці

Нашы дзеці — гэта грамадзяне заўтрашняга свету, іх насычнае жыццё з’яўляецца абавязковай умовай развіцця чалавецтва ў будучым. Правы дзіцяці апошнім часам знаходзяцца ў цэнтры ўвагі як ва ўсіх краінах свету, так і ў нашай рэспубліцы. Дзейнасць дзяржаўных служб накіравана на стварэнне ўмоў, неабходных для нармальнага развіцця дзяцей, на абарону правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія трапілі ў экстрымальную сітуацыю, захаванне сямейнага акружэння, бо сям’я — самае спрыяльнае асяроддзе для жыцця дзіцяці.
На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Кіраўскага раёна” працуе грамадская прыёмная па правах дзіцяці. Асноўная мэта — аказанне інфармацыйна-прававой, сацыяльнай, псіхалагічнай і іншых відаў дапамогі ў адносінах да непаўналетніх.
У прыёмную можа звярнуцца непаўналетні з заявай наконт яго правоў, а таксама дарослыя: бацькі альбо родныя, якія прадстаўляюць інтарэсы дзіцяці ў абароне яго правоў, апекуны. Педагогі ўстаноў адукацыі таксама могуць звярнуцца ў грамадскую прыёмную за дапамогай у арганізацыі работы па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.
Дапамогу заяўнікам аказваюць спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Звяртайцеся кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) з 9.00 да 16.00 гадзін па адрасе: г.Кіраўск, вул.Гагарына, д.23; па тэл.: 24-6-30; па электроннай пошце: spc-kirovsk@yandex.ru.
Ірына ЛЕБЕДЗЕВА,
дырэктар сацыяльна-
педагагічнага цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.