«Прафілактыка і ТЫ!»

Для павышэння культурнага ўзроўню насельніцтва, фарміравання свядомых законапаслухмяных паводзін, прывіцця норм здаровага ладу жыцця, духоўных і маральных каштоўнасцей, у тым ліку ў дзяцей і моладзі, мінімізацыі п’янства і алкагалізму шляхам забеспячэння максімальнай працоўнай і вучэбнай занятасці, арганізацыі актыўнага вольнага часу 14 і 15 снежня бягучага года праводзіцца рэспубліканская акцыя “Прафілактыка і ТЫ!”.
Задачамі акцыі з’яўляюцца інфармаванне грамадзян аб выніках злоўжывання алкаголем і мэтазгоднасці вядзення здаровага ладу жыцця. Плануецца максімальна давесці інфармацыю аб недапушчальнасці асацыяльных паводзін, учынення правапарушэнняў, неабходнасці своечасовага рэагавання на такія факты, прадэманстраваць магчымасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па працаўладкаванні і арганізацыі вольнага часу грамадзян.
У сувязі з акцыяй “Прафілактыка і ТЫ” 15 снежня будзе праводзіцца “Дзень без алкаголю”.
У межах акцыі плануецца правесці тэматычныя выступленні ў працоўных калектывах, установах адукацыі, па месцы жыхарства; дні адкрытых дзвярэй; мерапрыемствы па папярэджванні безнагляднасці непаўналетніх. Будзе праведзена прафілактычная работа з грамадзянамі, якія маюць значную запазычанасць па камунальных плацяжах.
На пасяджэннях Саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку будуць разглядацца факты антыграмадскіх паводзін грамадзян, учынення імі адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.
ДУ “Фізкультурна-спартыўны клуб” і ДЮСШ арганізуюць бясплатны пракат лыж і канькоў.
Плануецца шэраг іншых прафілактычных, тэматычных культурна-масавых мерапрыемстваў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.