Блакітнае паліва: належны ўлік і кантроль

Зразумела, што выкарыстаннне прыроднага і звадкаванага газу без належнага ўліку і кантролю немагчыма. Гэты адказны ўчастак у раёне газазабеспячэння вядуць кантралёры Вікторыя Іваніцкая і Алеся Шаўчэнка. У іх абавязкі ўваходзіць зняцце паказанняў індывідуальных газавых лічыльнікаў. Улік газу вядзецца па кожнай кватэры. Тут жа прымаюцца заяўкі на ўлік газу ад прамысловых прадпрыемстваў, кацельняў, сельгаспрадпрыемстваў, а таксама аказваюцца адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца па заявах грамадзян па прынцыпе “адно акно”.
У пералік адміністрацыйных працэдур ўваходзіць: выдача даведкі аб разліках за спажыты газ, афармленне льгот грамадзянам па аплаце за спажыты газ; аказанне паслуг па газіфікацыі аднакватэрнага жылога дома з аказаннем грамадзяніну комплекснай паслугі газазабяспечваючай арганізацыяй; аказанне паслуг па газіфікацыі аднакватэрнага жылога дома з выкарыстаннем паслуг арганізацый, якія не ўваходзяць у састаў дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз”; выдача тэхнічных умоў на газіфікацыю аднакватэрнага жылога дома; прыёмка выкананых работ з афармленнем акта здачы сістэмы газазабеспячэння ў эксплуатацыю; заключэнне дагавора на газазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне газавага абсталявання і ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.