Чалавек-легенда з сялянскімі каранямі

13 студзеня спаўняецца 45 гадоў з дня смерці нашага знакамітага земляка, славутага ўраджэнца Магілёўшчыны, першага старшыні калгаса “Рассвет” Кірылы Пракопавіча Арлоўскага. Так сталася, што студзень стаў першым і апошнім месяцам ягонага жыцця. Чалавек-легенда, чалавек-плуг — так гаварылі аб ім сучаснікі, тыя, хто добра яго ведаў. Круты норавам, працавіты, прамы і сумленны Кірыла Пракопавіч за сваё насычанае жыццё, акрамя двух Залатых Зорак Героя Савецкага Саюза, быў удастоены пяці ордэнаў Леніна, двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікіх медалёў. У цэнтры родных Мышкавіч ля мясцовага сельскага Дома культуры ўстаноўлены бюст К.П.Арлоўскаму, ля падножжа якога два сімвалы яго чалавечага лёсу — вінтоўка і плуг…
Нарадзіўся Кірыла Пракопавіч 30 студзеня 1895 года ў в.Мышкавічы Бабруйскага павета ў сялянскай сям’і. Да 1915 года пражываў разам з бацькамі, вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе, а потым — на курсах па садаводству і агародніцтву. Змалку яго вызначалі цікаўнасць да ўсяго, выдатная памяць. У многім дзякуючы гэтаму пры мабілізацыі падчас Першай Сусветнай вайны трапіў у вучэбную каманду, і на перадавую Заходняга фронту Арлоўскі прыехаў ужо унцер-афіцэрам.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жыццё К.П. Арлоўскага было звязана з разведкай, органамі УНК, НКУС і НКДБ. Барацьба з бандытызмам, удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, нелегальная работа ў Кітаі, смяротна небяспечныя аперацыі разведвальна-дыверсійнай групы НКДБ “Сокалы” у час Вялікай Айчыннай вайны, за якія падпалкоўнік дзяржбяспекі Арлоўскі быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. І гэта далёка не поўны пералік яго подзвігаў. Атрымаўшы ў апошняй баявой аперацыі цяжкія раненні, прывёўшыя да калецтва, ён не змірыўся. Трохпакаёвая кватэра ў Маскве і персанальная пенсія не радавалі гэтага няўрымслівага чалавека. Кірыла Пракопавіч прыняў рашэнне ехаць працаваць старшынёй калгаса ў спаленую вайной родную вёску Мышкавічы.
У архівах асаблівага сектара ЦК Кампартыі Беларусі захавался копія заявы, напісанай 6 ліпеня 1944 года К.П.Арлоўскім на імя Сталіна. Шэсць старонак тонкай папіроснай паперы акуратнага машынапіснага тэксту, якія пацвярджаюць, што Кірыла Пракопавіч быў чалавекам ва ўсіх сэнсах адметным. Змест заявы сведчыць аб скрупулёзнасці і грунтоўнай падрыхтоўцы Героя Савецкага Саюза Арлоўскага да сваёй новай работы ў сельскай гаспадарцы.
У заяве Арлоўскі і прыводзіць асноўныя вехі сваёй жыццёвай і баявой біяграфіі, уключаючы падрабязнае апісанне апошняй баявой аперацыі, і яе вынікі, у тым ліку і тое, што ў гэтым баі “быў цяжка паранены і кантужаны, у выніку чаго былі ампутаваны правая рука па плячо, на левай — 4 пальцы і пашкожданы слухавы нерв на 50 — 60%. Там жа, у лясах Баранавіцкай вобласці, фізічна акрэп і ў жніўні 1943 года радыёграмай быў выкліканы ў Маскву”.
Далей К.П.Арлоўскі рэзюмуе: “Матэрыяльна, дзякуй клопатам дзяржавы і ўрада, я жыву вельмі добра. Маральна — дрэнна. Партыя навучыла мяне ўпарта працаваць на карысць любімай Радзімы; мае фізічныя недахопы (страта рук і глухата) не дазваляюць працаваць на ранейшай рабоце, але паўстае пытанне: ці ўсё я аддаў Радзіме?
Да маральнага задавальнення я глыбока перакананы ў тым, што ў мяне дастаткова фізічных сіл, вопыту і ведаў для таго, каб яшчэ прынесці карысць у мірнай працы.”У якасці довадаў сваёй гатоўнасці да працы ў сельскай гаспадарцы Арлоўскі піша ў заяве, што на працягу жыцця надаваў магчымы час рабоце над сельскагаспадарчай літаратурай, па роду дзейнасці бываў у калгасах Беларусі, грунтоўна прыглядаўся да гэтай справы і палюбіў яе. “Сваё знаходжанне ў Чкалаўскім сельгасінстытуце, — піша ён, — а таксама Маскоўскую сельскагаспадарчую выставу я выкарыстаў да дна ў атрыманні такой колькасці ведаў, якая можа забяспечыць арганізацыю ўзорнага калгаса.”
У заключэнне Арлоўскі выказвае Сталіну просьбу ў крэдыце ў атавараным і грашовым выражэнні. Гэту просьбу ён падмацоўвае канкрэтным планам аднаўлення гаспадаркі, накіраваным на развіццё малочнай і мясной жывёлагадоўляй, вядзенне племянной работы, вырошчванне збожжавых культур і лёну, развядзенне пчол, закладку пладовага саду, узвядзенне шэрагу хлявоў для жывёлы і лесапілкі, механічнай і сталярнай майстэрняў, млыну і хлебапякарні, клуба з радыёўстаноўкай, лазні, а таксама жылога пасёлка на 200 кватэр, кожная з якіх складалася б з двух пакояў, кухні, прыбіральні і невялікага хлеўчука для ўтрымання жывёлы ка-лгаснікаў — гэткага добраўпарадкаванага, культурнага, патанаючага ў зеляніне пладовых і дэкаратыўных дрэў пасёлка.
Да заявы Арлоўскі прыклаў апісанне калгаса “Чырвоны партызан” (так першапачаткова называўся “Рассвет” — рэд.), тапаграфічную карту з абазначэннем месца знаходжання гаспадаркі і каштарыс атаваранага крэдыту.
Калі пісалася гэтая заява, яшчэ дыміўся Мінск, наступальная аперацыя “Баграціён” была ў самым разгары, ішлі баі пад Слонімам, Баранавічамі, і вермахт яшчэ быў поўны сіл: у Берліне абмяркоўваліся планы контрудару з Усходняй Прусіі ў напрамку Гродна — Мінск. Тым не менш, Сталін задаволіў просьбу К.П.Арлоўскага. Аб калгасе “Рассвет” і яго поспехах праз 10 гадоў даведаўся ўвесь Саюз…
У тым, што баявы афіцэр абраў сабе сялянскі шлях, галоўную ролю адыграла яго стаўленне да зямлі. “З дзяцінства люблю я свой лясны край, — гаварыў Арлоўскі, — сваю беларускую зямлю. Што з таго, што наша зямля радзіла бедна і для тых, хто ведаў яе, была няветлівай! Для мяне яна была заўсёды, нібы родная маці!”.
З першых крокаў у калгасе Арлоўскім быў наладжаны строгі ўлік, кантроль і адказнасць кожнага за матэрыяльныя каштоўнасці і арганізацыю работы. Прычым не фармальны, а дзейсны.
Паступова калгас “Рассвет” стаў працвітаючым і адбылося гэта дзякуючы волі старшыні і яго аднадумцаў. Усе, хто ведаў Арлоўскага, адзначалі яго хваравіта-неабыякавае стаўленне да лёсу гаспадаркі і працы калгаснікаў. Свае знакамітыя чатыры “не” старшыня зрабіў законам жыцця: не гультайнічаць, не красці, не п’янстваваць, не пускаць слоў на паветра. Калгаснікі зразумелі, якія дымкі і сілы кіруюць гэтым чалавекам, прынялі яго патрабавальнасць, а прывучыўшыся да парадку, узнагародзілі яго ўсеагульным прызнаннем і павагай.
Мінуў час і пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага калгас “Рассвет” вырас у шматгаліновую гаспадарку, адну з перадавых на прасторах былога Саюза. Практычна ўсё, аб чым марыў Кірыла Пракопавіч, было ажыццёўлена, нават пабудаваны першы ў рэспубліцы ўласны санаторый. У 1958 годзе Арлоўскаму за подзвігі ў мірнай працы было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Ён стаў першым Героем Савецкага Саюза, удастоеным вышэйшай дзяржаўнай адзнакі за працоўны подзвіг.
К.П.Арлоўскі з’яўляецца прататыпам галоўнага героя фільма “Старшыня” і верагодна — аповесці Э.Хэмінгуэя “По ком звонит колокол” — Роберта Джордана. Аб Кірылу Пракопавічу напісана не адна кніга, у 1969 годзе зняты фільм “У агні жыцця”.
Падрыхтавала
Таццяна МАІСЕЕНКА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024