І спаборнічалі, і спявалі, бліны з чаем смакавалі…

І спаборнічалі, і спявалі, бліны з чаем смакавалі…

У мінулую суботу а/г Любонічы стаў месцам правядзення спартыўных спаборніцтваў сярод насельніцтва сельсавета па зімовым мнагаборстве “Здароўе” Дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Цікава і з карысцю правесці вольны час, адпачыць душой і целам сабралася шмат аматараў здаровага ладу жыцця. А пачалося свята з урачыстага адкрыцця, на якім удзельнікаў, гледачоў і балельшчыкаў зімовага мнагаборства віталі старшыня Любоніцкага сельскага Савета дэпутатаў Васіль Маркевіч, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Гаўрылаў, старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Міхаіл Уніятаў.
Першы этап гульняў пачаўся ў спартыўнай зале Любоніцкай СШ. Больш усяго жадаючых паспрачацца было ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Самым трапным стралком у мужчын стаў рабочы Любоніцкай СШ Вадзім Смірноў. На другім месцы — таксама прадстаўнік школы — Ігар Шыдлоўскі, на трэцім Сяргей Шкуратаў з РАПТЗ. Лепшымі “снайперамі” сярод жанчын сталі прадстаўніцы ўзроставай групы 50-59 гадоў: Ганна Казека з РАПТЗ і Ніна Якуніна з Любоніцкага дзіцячага садка.
Далей мужчыны спрачаліся ў падцягванні на высокай перакладзіне. Добрыя вынікі зноў у прадстаўнікоў Любоніцкай СШ — Вадзім Смірноў (17 пад’ёмаў), Аляксандр Сазонаў.
Жанчыны спаборнічалі ў пад’ёме тулава. Ва ўзроствай групе 50-59 гадоў лепшай стала Ганна Казека, 17-18 гадоў — Юлія Мішына.
Агульным відам у спартыўнай барацьбе сталі скачкі ў даўжыню з месца. Сярод удзельнікаў узроставай групы 23-29 гадоў не было роўных прадстаўніку Любоніцкага лясніцтва Сяргею Казакову, 40-49 гадоў — Сяргею Міхалапу з РАПТЗ. У жанчын лепшы вынік у Валянціны Дарашковай, загадчыцы Любоніцкага дзіцячага садка.
Далей удзельнікам спаборніцтваў было прапанавана выйсці на лыжню: жанчынам — на дыстанцыю 1 км, мужчынам — 2 км. Лідарам гонкі ў мужчын стаў Сяргей Міхалап, у жанчын — Алена Салановіч, абодва прадстаўнікі райаграпрамтэхзабеспячэння.
Па выніках спаборніцтваў першае месца — у Сяргея Міхалапа з РАПТЗ, другое — у прадстаўніка Любоніцкай СШ Вадзіма Смірнова, трэцяе — у Міхаіла Гайдукевіча з Любоніцкага дзіцячага садка.
У жанчын — адпаведна: Алена Кацькова, Алена Салановіч і Юлія Мішына, усе прадстаўніцы райаграпрамтэхзабеспячэння.
Акрамя цудоўнага настрою і запалу бадзёрасці ўсе пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.
Пакуль прыхільнікі здаровага ладу жыцця спрачаліся за першынство, астатнія ўдзельнікі святочнага мерапрыемства разам з супрацоўнікамі культуры ад душы весяліліся пад заўзятыя гукі мелодый, спявалі, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў разнастайных забаўляльных гульнях. Усе пераможцы конкурсаў, арганізаваных культработнікамі, таксама атрымалі прызы, якія былі прадастаўлены ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Было чым заняцца і аматарам турыстычнага адпачынку. Супрацоўнікі цэнтра пазашкольнай турысцка-экскурсійнай фізкультурна-аздараўленчай работы ДЮСШ прапанавалі рабятам паспрабаваць свае сілы ў праходжанні паласы перашкод, а гэта: навясная пераправа і паралельныя поручні, а таксама заняцца ўладкаваннем бівака, вязкай вузлоў.
Знайшлі сабе занятак і рабяты, якія любяць маляваць, але ў гэты раз не на паперы… а на снезе. Ініцыятарамі гэтага творчага занятку былі аддзел па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА “БРСМ”.
Падчас святочнага мерапрыемства ўсе з задавальненнем частаваліся гарачым чаем, блінамі з варэннем і смачнай кашай “Дружба”, якая гатавалася тут жа на кастры.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024