Калі ў выпадку ДТЗ не выклікаюць супрацоўнікаў ДАІ?

У ходзе “прамой тэлефоннай лініі”, праведзенай на базе рэдакцыі напрыканцы мінулага года на тэму барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй з удзелам пракурора раёна Вячаслава Паршука, начальніка РАУС Аляксандра Шункевіча, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Кіраўскім раёне Віктара Каранкевіча, жыхарамі раёна былі зададзены пытанні, маючыя на ўвазе адказы кансультацыйнага характару.
— У якіх выпадках пры ўчыненні дарожна-транспартнага здарэння я маю права атрымаць страхавую кампенсацыю і не выклікаць для разбіральніцтва супрацоўнікаў ДАІ?
А.Каранкевіч, г.Кіраўск.
— У адпаведнасці з п.31.4 Правілаў дарожнага руху вадзіцель у выпадку дарожна-транспартнага здарэння мае права не паведамляць аб ім у ДАІ пры наяўнасці адначасова наступных абставін: у выніку ДТЗ шкода нанесена толькі маёмасці яго ўдзельнікаў; ДТЗ адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў; асобы, кіруючыя транспартнымі сродкамі, маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі; у адносінах транспартных сродкаў маюцца дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай маёмасці іх уладальнікаў; абставіны прычынення шкоды ў сувязі з пашкоджаннем маёмасці ў выніку ДТЗ,характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў ва ўдзельнікаў дадзенага здарэння і зафіксаваны ў паведамленнях аб ДТЗ, бланкі якіх запоўнены асобамі, кіруючымі транспартнымі сродкамі, у адпаведнасці з Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь; асобы, кіруючыя транспартнымі сродкамі, не прад’яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго (дадзеныя асобы не знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, у выніку ДТЗ не нанесена шкода жыццю ці здароўю); шкода, нанесеная маёмасці кожнага з удзельнікаў ДТЗ, ацэньваецца імі ў памеры да 200 еўра па ўстаноўленым Нацыянальным банкам афіцыйным курсе беларускага рубля ў адносінах да еўра.
У дадзеных выпадках пацярпеўшы звяртаецца ў страхавую кампанію віноўніка ДТЗ і атрымлівае страхавую кампенсацыю, віноўнік ДТЗ да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваецца.
У цяперашні час у сувязі з пагаршэннем пагодных умоў штодзённа адбываецца значная колькасць “дробных аварый”, і супрацоўнікі ДАІ не паспяваюць праводзіць іх афармленне, і вадзіцелям прыходзіцца чакаць іх прыезду. Так што, пры наяўнасці ўказаных вышэй абставін, не трэба выклікаць супрацоўнікаў ДАІ, а аформіць здарэнне самім.
— Якім чынам можна паступіць на службу ў органы ўнутраных спраў?
Андрэй, вучань.
— Паступленне на службу ў органы ўнутраных спраў павінна грунтавацца на цвёрдым жаданні грамадзяніна добрасумленна служыць народу і дзяржаве.
Ёсць шэраг варыянтаў паступлення. Першы — паступленне ў ведамасную ўстановы адукацыі. Якраз у цяперашні час раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама на конкурснай аснове праводзіць адбор кандыдатаў для паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС РБ з ліку вучняў школ раёна, а таксама навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа і ліцэя №15. Указаныя ВНУ прадастаўляюць бясплатную якасную вышэйшую юрыдычную адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне падчас вучобы, гарантаванае працаўладкаванне пасля яе. Пасля заканчэння ВНУ курсантам прысвойваецца афіцэрскае званне — лейтэнант міліцыі, і яны прыбываюць на службу ў дзеючае падраздзяленне органаў унутраных спраў.
Другі варыянт: пасля заканчэння вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы або пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь грамадзянін можа звярнуцца ў любы орган унутраных спраў для працаўладкавання, дзе таксама на конкурснай аснове пасля прадстаўлення неабходных дакументаў і правядзення праверак будзе вырашана пытанне аб мэтазгоднасці службы ў органах унутраных спраў. Далей грамадзянін накіроўваецца на першапачатковую падрыхтоўку ў вучэбны цэнтр МУС РБ.
Асобы, якія праходзілі тэрміновую ваенную службу ва ўнутраных войсках МУС РБ, прымаюцца на службу з праходжаннем першапачатковай падрыхтоўкі па месцы службы.
Па ўсіх цікавячых пытаннях праходжання службы ў органах унутраных спраў ці вучобы ў ведамасных установах адукацыі МУС РБ можна звяртацца ў групу кадраў РАУС ці па тэл.: 24-3-37, 8-029-684-31-99.
На “прамой лініі” дзяжурыла
Наталля ХАДАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.