Карагод пад Новы год

Традыцыйна напрыканцы снежня паўсюдна праходзяць святочныя шэсці Дзедаў Марозаў і Снягурак.

Вось і ў нашым горадзе пад духавы аркестр «Фанфары Кіраўска» калона Дзедаў Марозаў са Снягуркамі і казачнымі героямі прайшла ад раённага Дома культуры да святочнай сцэны на плошчы імя Кірава. Тут галоўны Дзед Мароз здаў рапарт кіраўніку раёна Уладзіміру Піскіжаву аб гатоўнасці да пачатку навагодніх мерапрыемстваў. Старшыня райвыканкама павіншаваў прысутных і даў старт святочнаму марафону.
Свае віншаванні ў гэты дзень прысутным дарылі каманды райбальніцы, СШ№1, ДРБУ-197, ліцэя №15, ільнозавода, РАПТЗ, райспажыўтаварыства, Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў, аддзела кінавідэамерапрыемстваў і інш. Казачныя персанажы, якіх увасобілі работнікі РДК, дзіцячай і цэнтральнай бібліятэк, забаўлялі дзяцей і дарослых, вадзілі карагоды вакол ёлкі.
Дзед Мароз са Снягуркай і прысутнымі дружна пад словы: “Раз, два, тры, ёлачка, гары!”, запалілі агеньчыкі на лясной прыгажуні. А потым у маляўнічай калоне разам з аркестрам і казачнымі героямі прайшлі па вуліцы Кірава, дорачы ўсім цудоўны святочны настрой.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.