…на губернатарскай ёлцы

Адзінаццаць вучняў школ нашага раёна: Марыя Сухарава, Аліна Максіменка, Дар’я Муха з СШ №1, Ілья Піскіжаў і Дзмітрый Царыкаў з гімназіі г.Кіраўска, Дарына Юхноўская і Крысціна Ермалаева з Паўлавіцкай СШ, Маргарыта Бяляўская і Лізавета Беляшова з Мышкавіцкай СШ, Аляксандр Чудапал і Аляксандр Лазаковіч з Любоніцкай СШ, — 28 снежня мінулага года пабывалі ў Магілёве на губернатарскай ёлцы.
Гэта традыцыйнае мерапрыемства, арганізаванае ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, сабрала ў сценах Цэнтра пазашкольнай работы г.Магілёва вучняў з усіх куткоў Магілёўшчыны, усяго каля 600 рабят.
Са шчырымі словамі віншаванняў і самымі лепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся старшыня аблвыканкама Пётр Руднік.
Выдатным падарункам для рабят стаў навагодні мюзікл-казка “Марозка”. Пасля ўсіх чакаў яшчэ адзін сюрпрыз у выглядзе 700 пірожных у форме ёлачкі, якую вянчала вясёлая шакаладная Змяя-Снягурка — сімвал надышоўшага года і 1,5 тысячы куфэркаў з салодкасцямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.