«Навагодняя міля-2013»: выдатны старт у новы год!

У Кіраўску на прыканцы мінулага года, па традыцыі, праходзіў лёгкаатлетычны прабег “Навагодняя міля-2013”.
Аматарам здаровага ладу жыцця было прапанавана паспрабаваць свае сілы ў спаборніцтвах. Урачыстае пастраенне адбылося на плошчы імя Кірава, адсюль намеснікам старшыні райвыканкама Вольгай Гаршковай быў дадзены старт “Навагодняй мілі”. 76 лёгкаатлетаў прынялі ўдзел у спартыўных забегах. Яны праходзілі ў сямі ўзроставых групах. Першы забег — сярод юнакоў узроставай групы 14-15 гадоў — лепш за ўсіхбыў пераадолены Іванам Рыдзеўскім з Мышкавіцкай СШ, сярод дзяўчат у гэтай жа групе першай фінішавала Вера Каліноўская. Лепшыя вынікі ва ўзроставай групе ад 16-18 гадоў паказалі Васіль і Ганна Алісеенкі. Ва ўзроставай группе 18-29 год сярод мужчын першым быў Андрэй Харытонаў з РАНС, а сярод жанчын — Дзіяна Пашчанка. Ва ўзроставай групе 30-39 гадоў першае месца заняў Сяргей Лыбзікаў з РАУС, а сярод жанчын — Алена Шалыгіна. Ва ўзросце 40-49 сярод мужчын лепшым стаў Андрэй Бяляўскі з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, сярод жанчын — Валянціна Грузд з ліцэя №15. У наступнай узроставай катэгорыі самай хуткай была кіраўчанка Людміла Наркевіч. Сярод старэйшых удзельнікаў забегу першым фінішаваў Анатоль Клімовіч з Баравіцы, а ва ўзросце 60 і старэй — Мікалай Ласенка.
Пераможцы забегу былі ўзнагароджаны Дыпломамі і грашовымі прэміямі. Удзельнікаў “Навагодняй мілі” пачаставалі салодкім чаем з прысмакамі, каб падмацаваць іх сілы.
Падтрымцы здаровага ладу жыцця ў нашым раёне надаецца значная ўвага. Нельга не адзначыць ролю грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Фонд міру”, якія на працягу года падтрымлівалі матэрыяльна спартыўныя мерапрыемствы, праводзімыя фізкультурна-спартыўным клубам раёна, яны ж выступілі спонсарамі “Навагодняй мілі-2013”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.