Пад асаблівым клопатам і ўвагай

Пытанне дэмаграфічнай бяспекі ў нашай краіне з’яўляецца адным з найбольш актуальных.
Пад асаблівым клопатам і ўвагай дзяржавы — сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.
У нашым раёне не першы год дзейнічае Праграма дэмаграфічнай бяспекі, і праводзімая работа дае свае станоўчыя вынікі. У 2012 годзе наш раён папоўніўся 255 маленькімі жыхарамі (у 2011 г.нарадзілася 227 малышоў). Гэтая станоўчая дынаміка ўсяляе аптымізм!
Самымі папулярнымі імёнамі ў мінулым годзе сярод дзяўчынак былі Настасся, Аляксандра, Ульяна, Паліна, Дар’я, Валерыя, Ксенія і Ганна. Вярнуліся ва ўжытак імёны, якія ўжо амаль не выка-рыстоўваліся, напрыклад, Васіліса, Варвара, Арына, Кіра, Лада. Некаторыя з бацькоў вырашылі назваць сваіх дачушак “экзатычнымі” для нас імёнамі замежнага паходжання: Злата, Караліна, Ева, Віталіна, Мілана.
Лідарамі 2012 года сталі наступныя імёны хлопчыкаў: Мікіта, Арцём, Мацвей, Ягор, Ілья, Максім і Арсеній. Сярод юных жыхароў зараз ёсць хлопчыкі з імёнамі Марк, Мірон, Платон, Назар, Цімур, Радзівон і Глеб.
Нараджэнне дзіцяці — самая важная падзея ў жыцці любой сям’і. І зусім не важна, якое імя носіць ваш малыш, галоўнае, каб ён быў агорнуты бацькоўскай любоўю, клопатам і пяшчотай.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.