Паважаныя падпісчыкі раённай газеты!

Шчыра вітаем вас у новым 2013 годзе!
Рэдакцыя “Кіраўца” ўдзячная ўсім, хто перакрочыў з “раёнкай” у новы год і застаецца верным ёй на працягу многіх падпісных кампаній, а таксама тым, хто ўпершыню падпісаўся на “Кіравец”.
Сваім пастаянным чытачам дзякуем за падказаныя тэмы публікацый, заўвагі, цікавыя прапановы. Спадзяемся, што нашы даверлівыя зносіны будуць працягвацца і сёлета.
А мы будзем старацца заўжды трымаць руку на пульсе жыцця рэспублікі, вобласці, раёна, несці чытачам аб’ектыўную інфармацыю па самых розных тэмах і пытаннях. У творчым “партфелі” рэдакцыі — новыя рубрыкі, праекты, конкурсы і віктарыны для падпісчыкаў. Сачыце за газетай и сайтам!
Разам — у добры шлях у год 2013-ты!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.