Подарки от души

В рамках новогодней благотворительной акции «Наши дети» представители комитета экономики облисполкома посетили в Кировске детский дом семейного типа Ларисы Калинкиной и Леонида Кузнецова, которые воспитывают 9 детей, из них 8 — приемных.
Председатель комитета Николай Дудинский сердечно поздравил их с наступающими праздниками и вручил подарки от коллективов 13 предприятий Могилевщины: детские качели могилевской «Ольсы», молочные продукты «Бабушкиной крынки» и фабрики мороженого, сладости бобруйского «Красного пищевика» и «Могилевхпебпрома», скатерти, салфетки, гардинные изделия «Моготекса», «Ленты» и другие нужные в хозяйстве вещи.
________________________________________________

Кожнаму з нас прыемна атрымліваць і рабіць падарункі. І ўдвая прыемней, калі падораны гасцінец выклікае шчырую радасць і прыносіць задавальненне.
Навагоднія святы — асаблівы час, калі кожнае дзіця чакае цуда і падарункаў. Асабліва тыя, хто па розных прычынах застаўся без бацькоўскай любові і клопату. Менавіта таму напярэдадні Новага года прадстаўнікі Кіраўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, які пачаў сваю дзейнасць 1 студзеня 2012 года, наведаліся ў госці да выхаванцаў Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку. Супрацоўнікі гэтай установы за ўласныя сродкі набылі для рабят падарункі і салодкасці.
Шчырымі ўсмешкамі сустрэлі рабяты гасцей. Начальнік аддзела Ірына Савельева-Чмара уручыла рабятам падарункі, а потым усе разам паклікалі Дзеда Мароза са Снягуркай, з задавальннем вадзілі карагоды вакол ёлкі, танцавалі, дзеці расказвалі вершы. Напрыканцы сустрэчы выхаванцы прытулку падарылі гасцям сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.