Што паказалі алімпіяды

У снежні 2012 года праходзіў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Усяго ў раённай алімпіядзе прынялі ўдзел 121 школьнік і 8 навучэнцаў ліцэя №15. Заваявана 38 дыпломаў, што складае 29,5% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў алімпіяды (у 2011 годзе — 24 дыпломы або 12,5%, у 2010 годзе — адпаведна 32 і 13,6%).
Праходзіла раённая алімпіяда на базе гімназіі г.Кіраўска, дзе былі створаны неабходныя ўмовы для яе правядзення, харчавання рабят, работы членаў журы. Былі таксама забяспечаны бяспечныя ўмовы знаходжання тут дзяцей і дарослых.
Пераможцамі раённай алімпіяды сталі вучні СШ№1, якія заваявалі 18 дыпломаў, палепшыўшы вынік папярэдняга года на 5 дыпломаў, па беларускай і рускай мовах і літаратуры, абслугоўваючай працы, грамадазнаўству, англійскай і нямецкай мовах, біялогіі, хіміі, гісторыі. У вучняў гімназіі г.Кіраўска — 10 дыпломаў (летась было 5) па беларускай мове і літаратуры, англійскай мове, грамадазнаўству, матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы, абслугоўваючай і тэхнічнай працы. На рахунку вучняў Мышкавіцкай СШ — 4 дыпломы (па англійскай мове і тэхнічнай працы), Дабаснян-скай СШ — 3 дыпломы па тэхнічнай працы, яшчэ 1 дыплом па гэтай дысцыпліне — у вучняў НПК “Шалаёўскі ДССШ”.
Удзельная вага дыпломаў ад агульнай колькасці вучняў 9 — 11 класаў склала: у СШ№1 — 16,8%, гімназіі г.Кіраўска і Дабаснянскай СШ — 12,5%, Мышкавіцкай СШ — 7,1%, Баравіцкай СШ і НПК “Шалаёўскі ДССШ” — 4,3%. Найлепшыя працэнтныя суадносіны ў вучняў СШ№1 — 66,7% і гімназіі г.Кіраўска — 47,6%.
Звыш 70% заданняў выканалі: па матэматыцы — вучань гімназіі Андрэй Шакараў (настаўнік О.С.Лукановіч), па англійскай мове — Марыя Шапавалава з Мышкавіцкай СШ (настаўнік Г.А.Каленік), па абслугоўваючай працы — вучаніцы СШ№1 Марына Заркевіч і Юлія Багданава (настаўнік А.У.Пархамовіч).
Тры дыпломы — па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы — на рахунку вучня гімназіі Віктара Іваніцкага, па два дыпломы заваявалі вучаніцы СШ№1 Юлія Гушчына (англійская і руская мовы) і Анастасія Гаўрыленка (хімія і біялогія), а таксама вучні гімназіі Крысціна Назарчук (беларуская мова і грамадазнаўства) і Андрэй Шакараў (фізіка і матэматыка).
Разам з тым, прынятыя меры агранізацыйна-упраўленчага характару не дазволілі ажыццявіць на патрэбным ўзроўні падрыхтоўку вучняў да ўдзелу ў раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Не заваявалі дыпломаў па выніках удзелу ў раённай алімпіядзе вучні Жыліцкай, Скрыпліцкай, Любоніцкай, Чыгірынскай сярэдніх школ, Барчыцкага НПК ДССШ.
Алена КАРАНКЕВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.