Сумеснымі намаганнямі

Змагацца з такімі заганамі, як алкагалізм, курэнне, наркаманія, правапарушэнні сярод падлеткаў і моладзі трэба сумеснымі намаганнямі. У межах акцыі “Прафілактыка і ТЫ!” цэнтральная бібліятэка разам з педагогамі Аленай Урбановіч і Аленай Каваленка правяла ў ліцэі №15 і СШ№1 мерапрыемства пад назвай “Цана залежнасці — жыццё!”. Супрацоўнікі бібліятэкі коратка расказалі аб гісторыі ўзнікнення і распаўсюджвання алкаголю, а таксама той шкодзе, якую ён аказвае на растучы малады арганізм і ў цэлым наносіць грамадству. Школьнікам і навучэнцам ліцэя прапанавалі паўдзельнічаць у эксперыменце “Уплыў алкаголю на свядомасць”. Зразумела, алкагольных напояў ніхто не ўжываў, а вось спадарожнікі ап’янення: галавакружэнне, страта арыентацыі ў прасторы, парушэнне каардынацыі рухаў былі змадэляваны. І варта адзначыць, новыя адчуванні рабятам не спадабаліся.
Увазе моладзі таксама былі прадстаўлены сацыяльныя відэаролікі, дзе паэтапна паказана ўздзеянне алкаголю на кожны орган растучага чалавека, а таксама ролік аб мяркуемым будучым пачынаючых алкаголікаў. Хочацца спадзявацца, што атрыманая інфармацыя дапаможа рабятам выбраць правільны шлях у сваім жыцці. Каб быць здаровым, паспяховым і шчаслівым, трэба пазбавіцца ад падманных уяўленняў аб алкаголі, як сродку вясёлага баўлення часу, элемента народных традыцый, выйсці з-пад уплыву згубных звычак.
Марына ЦВЯТКОВА,
навуковы супрацоўнік
цэнтральнай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.