У пошуку новых падыходаў і форм работы

У нашым раёне нала-джаны комплексны падыход і пераемнасць сістэмы мерапрыемстваў па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва.
З 2000 года працуе раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, створаны згодна рашэнню райвыканкама ў мэтах удасканалення сістэмы сацыяльнай падтрымкі грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, а таксама для комплекснага абслугоўвання сем’яў і дзяцей, маючых патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, шляхам аказання своечасовай і кваліфікаванай псіхалагічнай, юрыдычнай, эканамічнай, рэабілітацыйнай і іншай сацыяльнай дапамогі. Асаблівая ўвага надаецца ветэранам вайны, адзінокім і адзінока пражываючым людзям.
У структуры цэнтра 6 аддзяленняў: пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання; тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання; сацыяльнай дапамогі на даму; сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі; кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў; дзённага знаходжання для інвалідаў.
Сёння ў сістэме сацыяльнай абароны працуе 97 спецыялістаў, у тым ліку 43 сацыяльных работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, якое з’яўляецца самым запатрабаваным. На ўліку знаходзіцца 5997 чалавек з сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва.
На надомным абслугоўванні — 343 пенсіянеры. У мінулым годзе прынята на надомнае абслугоўванне 118 чалавек.
Пашыраецца пералік відаў сацыяльных паслуг разавага характару, імі актыўна карыстаюцца непрацаздольныя грамадзяне. Для аказання такіх паслуг у цэнтры створана гаспадарчая брыгада.
За кошт сродкаў Дзяржаўных праграм зроблены рамонт электраправодкі ў 26 домаўладаннях ветэранаў вайны, адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту, адзінокіх інвалідаў 1 і 2 груп, мнагадзетных і сацыяльна няўдачных сем’яў; рамонт пячнога ацяплення ў 15 домаўладаннях; устаноўлена 1035 аўтаномных пажарных апавяшчальнікі, у 52-х — з перадачай сігналаў на сігнальна-гукавое ўстройства. Усяго на гэтыя мэты зрасходавана 178,3 млн.руб.
З 1998 года ў раёне функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, якое ў 2009 годзе пераведзена ў добраўпарадкаваны будынак у в.Хвайніца, разлічаны на 25 ложка-месц. Тут створаны ўмовы пражывання, набліжаныя да дамашніх, для жыхароў арганізавана чатырохразовае харчаванне. Спецыялістамі аказваецца маральна-псіхалагічная падтрымка, наладжваюцца культурныя мерапрыемствы. Увага надаецца працоўнай занятасці пражываючых. Яны прымаюць удзел у пасадцы агародніннай сельскагаспадарчай прадукцыі, у азеляненні прылягаючай тэрыторыі, навучаюцца мастацтву лазапляцення.
Галоўным напрамкам дзейнасці аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі з’яўляецца аказанне дзецям-сіротам і сіротам, застаўшымся без апекі бацькоў, сацыяльнай і іншых відаў дапамогі ў перыяд іх постінтэрнатнай адаптацыі; сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі грамадзянам, якія вызваліліся з месц пазбаўлення волі; арганізацыя працоўнай рэабілітацыі інвалідаў 3 групы па спецыяльнасці сакратар-машыністка.
З 2008 года на базе цэнтра дзейнічае “Крызісны пакой” для часовага знаходжання жанчын, дзяцей і іншых асоб, якія апыну-ліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і маючых патрэбу ў экстранай дапамозе.
Сёння асноўная наша задача — пошук новых падыходаў і форм у рабоце з пажылымі людзьмі, а таксама павышэнне якасці сацыяльных паслуг. Спецыялістамі цэнтра самастойна распрацаваны і аказваюцца паслугі, накіраваныя на сацыялізацыю і падтрымку ўразлівых катэгорый насельніцтва. Адна з іх — “Прыёмная сям’я Цёплы дом”, калі сацработнік бярэ да сябе на зімовы перыяд абслугоўваемага для забеспячэння належнага догляду і адначасова прыводзіць драхлае домаўладанне ў нармальны стан.
Летась былі рэалізаваны тры сацыяльна значных праекты: «Нам года — не беда, коль душа молода», «Кировские бабушки Online», «Искусство быть здоровым» з мэтай аб’яднання грамадзян пажылога ўзросту ў групы аднадумцаў для арганізацыі здаровага ладу жыцця, актыўнага правядзення вольнага часу.
Ва ўсіх аграгарадках адкрыты сацыяльныя пункты, што дазваляе аператыўна вырашаць праблемы жыхароў дадзенай мясцовасці.
У населеных пунктах, дзе адсутнічаюць установы сацыяльна-бытавога прызначэння, дзейнічаюць 42 Дома сацыяльных паслуг для аказання дапамогі ў вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў, юрыдычнай, псіхалагічнай і іншых відаў дапамогі.
У нашым цэнтры працуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Тут летась адкрыліся і функцыянуюць працоўныя майстэрні: паліграфічная, выраб дэкаратыўных паштовак ручной работы “Міраж”, маляванне на шкле “Вітраж”. Намі рэалізаваны праект “Самастойнае пражыванне” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі на турбазе “Барсукі” дзеля развіцця ў такіх грамадзян самастойнасці ў самаабслугоўванні і выкарыстанні прадметаў хатняга ўжытку, раскрыцця іх творчых здольнасцей, камунікацыйных якасцей.
У 2012 годзе распачалася рэалізацыя маладзёжнай сацыяльнай мініініцыятывы “Свет яркіх фарбаў” сярод маладых інвалідаў, наведваючых наш цэнтр. Яе мэта — арганізацыя вольнага часу, навучанне людзей з абмежаванымі магчымасцямі нетрадыцыйным формам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізацыя выставы ў стылі “Рух Чырвонага Крыжа”.
За прасоўванне гэтага праекта загадчыца аддзялення Ірына Тарабуева атрымала падзяку Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яна ж узнагароджана Дыпломам 2-й ступені камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама па выніках абласнога конкурсу “Лепшы па прафесіі”.
У абласным аглядзе-конкурсе аматарскага мастацтва сярод грамадзян, пражываючых у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання вобласці наш цэнтр заняў 3-е месца ў намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва”.
Загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Ала Печань узнагароджана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама за актыўную, плённую працу і ў сувязі з прафесійным святам.
Дзень работніка сацыяльнай сферы — свята, якое па праву належыць тым, хто праяўляе міласэрнасць, стварае дабрыню не толькі па службовым абавязку, але і па закліку душы.
Вольга МЕРЖЫЙ, дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.