Віншаванні — жывёлаводам

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Дзед Мароз і Снягурка, па традыцыі, наведалі жывёлагадоўчыя фермы гаспадаркі. У гэтай святочнай дэлегацыі была намеснік старшыні сельгаскааператыва па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава.
Калектывы жывёлаводаў рыхтаваліся да сустрэчы паважаных і чаканых гасцей: упрыгожвалі навагодняй мішурой пакоі адпачынку на комплексах, рыхтавалі казачныя прадстаўленні, касцюмы.
Дзед Мароз і Снягурка завітвалі ў госці да жывёлаводаў пад заўзятыя прыпеўкі ўдзельнікаў ансамбля “Мілавіца”. Пасля прадстаўленняў і віншаванняў самадзейным артыстам дарылі салодкасці, а дзецям — цацкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.