Вольны час — з карысцю

З усіх зімовых відаў спорту, катанне на каньках і лыжах — самы масавы і даступны спосаб весела правесці вольны час. Але анамальна цёплая зіма крыху парушыла прывычны рытм зімовых забаў.
Менавіта з-за адлігі заліўку каткоў давялося праводзіць у некалькі этапаў. Але як толькі ўсталявалася марознае надвор’е, работнікі ДЮСШ змаглі ў кароткі тэрмін давесці да ладу каток і “расчыніць” яго для ўсіх жадаючых. З карысцю для душы і цела правесці час на каток гараджане наведваюцца сем’ямі. Дарэчы, гэты від актыўнага адпачынку абыдзецца ўсяго 10 тыс. рублёў за 1 гадзіну. Таксама на базе ДЮСШ можна ўзяць напракат лыжы.
Акрамя гэтага з карысцю можна адпачыць у зімовы час ў школах раёна. Амаль кожная мае лыжныя трасы, а некаторыя і каткі, выкарыстоўваючы для гэтага знахо-дзячыеся паблізу адкрытыя вадаёмы.
Будзем спадзявацца, што зіма дазволіць нацешыцца актыўным зімовым адпачынкам!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.