Юныя кіраўчане на галоўнай ёлцы краіны…

Кульмінацыйным момантам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” стала навагодняе свята, якое адбылося напрыканцы мінулага года ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. На гэтае мерапрыемства былі запрошаны дзеці з розных рэгіёнаў краіны. У іх ліку — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзеці-інваліды, дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, вучні, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.
Наш раён на гэтай навагодняй урачыстасці прадстаўлялі пераможцы абласнога конкурсу навукова-доследных работ Павел Хурсаў і Антон Іваніцкі з гімназіі г.Кіраўска; Эдуард Зайцаў з Мышкавіцкай СШ; з катэгорыі дзяцей-сірот — пераможца раённых алімпіяд Марыя Міхалап з Мышкавіцкай СШ.
Перад пачаткам мерапрыемства рабяты мелі магчымасць наведаць найбольш цікавыя аб’екты сталіцы Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.