З падарункамі і жыццёвымі пытаннямі

Напярэдадні Новага года ў раёне ў чарговы раз пабываў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкай выбарчай акрузе №89 Мікалай Калтуноў. З падарункамі, святочнымі віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі ён наведаў пацыентаў Любоніцкай бальніцы сястрынскага догляду, пацікавіўся хвалюючымі іх пытаннямі.
Дэпутат таксама пабываў у НПК “Стайкаўскі дзіцячы садок — пачатковая школа”: рабяты былі рады прывезеным для іх Мікалаем Анісімавічам падарункам і, у сваю чаргу, паказалі ганароваму госцю тэатралізаванае прадстаўленне па прафарыентацыйнай тэматыцы.
Мікалай Калтуноў меў гутарку з жыхарамі Стаек па пытаннях дзейнасці аб’ектаў сацыяльнай сферы аграгарадка і іншых.
Затым дэпутат правёў у райвыканкаме прыём грамадзян (на здымку). Выбаршчыкі звярнуліся да яго па пытаннях газіфікацыі аграгарадка Любонічы, аўтобуснага абслугоўвання па маршруце Кіраўск — Хвайніца — Стайкі, медыцынскага і гандлёвага абслугоўвання ў аграгарадках.
Па ўзнятых пытаннях кампетэнтным асобам накіраваны запыты.
Прыём грамадзян М.А.Калтуновым будзе ажыццяўляцца штомесячна. Жадаючыя звярнуцца з пытаннямі ў іншы час могуць тэлефанаваць памочніку дэпутата Алене Аляксандраўне Грыгор’евай, кантактны тэлефон: 8(029)187-94-90.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.