Адзіны дзень інфармавання

пройдзе ў раёне ў чацвер, 21 лютага бягучага года. Яго тэмы — “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна за 2012 год”; “Клопат аб пацярпеўшых ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці — выкананне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у населеных пунктах раёна, выступяць па вызначаных тэмах, адкажуць на пытанні.
________________________________________
21 лютага ў Гарадзецкім сельскім клубе ў 14.00 адбудзецца сустрэча з насельніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Надзеі Аляксееўны Каранкевіч і галоўнага ўрача райбальніцы, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алены Аляксееўны Круцько.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.