Бяспека людзей — на першым плане

На аператыўнай нарадзе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі падведзены вынікі работы за 2012 год. Удзел у ёй прынялі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лакіза, пракурор раёна Вячаслаў Паршук, начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч.
Са справаздачай аб праведзенай у мінулым годзе рабоце, шляхах выпраўлення становішча з пажарамі і гібеллю людзей на іх выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Рошчын.
У мінулым годзе байцы райаддзела 145 разоў выязджалі па баявых выкліках, паступіўшых на цэнтр аператыўнага ўпраўлення: 34 з іх — на тушэнне пажараў, 70 — на ліквідацыю ўзгаранняў адходаў і смецця, 7 — на ліквідацыю наступстваў ДТЗ, 65 — на спрацоўку сігналізацый.
Летась на тэрыторыі раёна адбылося 34 пажары: 22 з іх — у домаўладаннях грамадзян (у 2011 годзе — 34), пажары здарыліся ў інтэрнаце УКП “Жылкамгас”, Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі, РУП “Жылічы”, СВК “Добасна-агра”, магазіне в.Гута і інш.
Аналіз пажараў, адзначыў Дзмітрый Рошчын, сведчыць аб тым, што прычынамі пераважнай большасці стала неасцярожнае абыходжанне з агнём (41%), парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў (21%) і электраабсталявання (18%), 2 адбыліся з-за дзіцячага свавольства, 3 — падпалы.
У выніку пажараў загінула 8 чалавек: 7 — з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, 1 — з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Шасцёра з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Значная работа праведзена з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей. І як станоўчы факт, было адзначана, што на працягу апошніх чатырох год у нашым раёне не дапушчана гібелі дзяцей на пажарах.
Т рывожная сітуацыя з пажарамі прымусіла сур’ёзна паставіцца да гэтай праблемы, быў выпрацаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, праведзена значная работа па выпраўленні дадзенага становішча.
У раёне выпрацавана дакладная сістэма прафілактычнай работы ў жылым сектары, размеркаваны задачы ўсім суб’ектам прафілактыкі па прадухіленні гібелі людзей на пажарах, сярод якіх цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённы аддзел адукацыі, інспекцыя энерганагляду.
Летась супрацоўнікамі РАНС праверана 4070 домаўладанняў, за выяўленыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 685 грамадзян.
Пры РАНС створана 10 груп няштатных пажарных інспектараў, у састаў якіх уваходзіць 78 чалавек. Суб’ектамі прафілактыкі праведзена праверка супрацьпажарнага стану жылых дамоў.
Работнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання абследавана 3890 дамоў, якія належаць адзінокім пенсіянерам, адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам 1 і 2 груп, ветэранам, мнагадзетным і сацыяльна няўдачным сем’ям. У аддзяленне кругласутачнага знаходжання змешчана 7 састарэлых грамадзян.
Супрацоўнікамі раённага аддзела адукацыі абследаваны ўмовы пражывання 871 сям’і, у якіх выхоўваецца 2373 дзіцяці. У сувязі з пажаранебяспечным станам некаторых домаўладанняў 6 непаўналетніх былі перададзены родным, 1 змешчаны ў дзіцячы прытулак.
З верасня па лістапад мінулага года ва ўстановах адукацыі была адпрацавана практычная частка вучэнняў па эвакуацыі дзяцей у выпадку пажару. Рабятам растлумачылі, як правільна сябе паводзіць ў выніку надзвычайнай сітуацыі, а таксама раздалі лістоўкі-памяткі аб правілах пажарнай бяспекі.
Інспекцыяй энерганагляду праведзена абследаванне 397 домаўладанняў, у выніку чаго 39 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 17 дамоў адключаны ад электразабеспячэння.
Усе прынятыя меры садзейнічалі таму, каб не дапусціць росту колькасці пажараў.
Д акладна наладжана работа раённай камісіі па каардынацыі работы па прадухіленні гібелі людзей на пажарах. З раённага бюджэту дадаткова выдзелена 96,5 млн. руб., якія накіраваны на набыццё пажарных апавяшчальнікаў, рамонт печаў і электраправодкі мнагадзетным сем’ям, малазабяспечаным і адзінока пражываючым грамадзянам. Агульная ж сума, якая была выдаткавана на гэтыя мэты ў мінулым годзе, склала 196 млн. рублёў. За гэтыя сродкі быў усталяваны 1451 апавяшчальнік, у 148 домаўладаннях адрамантавана альбо заменена электраправодка, у 174 — пячное ацяпленне, у 52 дамах праведзены работы па аб’яднанні АПІ ў сетку з вывадам сігналаў на фасады будынкаў.
Ш то датычыцца кадравага забеспячэння, то райаддзел на дзень правядзення нарады быў недаўкамплектаваны радавым і начальніцкім саставам: патрабаваліся 2 начальнікі каравула і 4 вадзіцелі-пажарныя.
Р аённым кіраўніцтвам і абласным ўпраўленнем МНС перад супрацоўнікамі РАНС на бягучы год пастаўлена задача актывізаваць работу па прафілактыцы пажараў. Асаблівую ўвагу трэба сканцэнтраваць на катэгорыі грамадзян, якая злоўжывае спіртным, менавіта яны часцей за ўсё становяцца ахвярамі вогненнай стыхіі. Было ўказана на неабходнасць больш строга ставіцца да грамадзян, якія ігнаруюць выпісаныя ім папярэджванні і не прадпрымаюць ніякіх мер па паляпшэнні супрацьпажарнага стану сваіх домаўладанняў, для такіх людзей найбольш важкім аргументам можа стаць пакаранне рублём.
Станоўчую ацэнку дзейнасці калектыву даў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Аднак, адзначыў ён, расслабляцца нельга, наперадзе чакае сур’ёзная работа: бяспека людзей заўсёды павінна быць на першым плане. Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна парэкамендаваў звярнуць на пытанні практычнай адпрацоўкі навыкаў пажарнай бяспекі сярод работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, кожны павінен ведаць, як паводзіць сябе ў выніку непрадбачнай сітуацыі.
Ш эраг супрацоўнікаў РАНС быў адзначаны Ганаровымі граматамі, дыпломамі і грашовым і прэміямі.
Кіраўнік раённай улады Уладзімір Піскіжаў уручыў Ганароваю грамату райвыканкама і грашовую прэмію за шматгадовую і добрасумленную працу, адказнае стаўленне да выканання сваіх абавязкаў намесніку начальніка па дзяржаўнаму пажарнаму нагляду РАНС Міхаілу Каранкевічу.
Нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны вадзіцель ПАВЧ №1 Сяргей Дзюўбакоў, гэтую ганаровую місію выканаў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза.
Дыпломы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС 1-й і 3-й ступені за лепшую арганізацыю дзяжурнай службы ўручаны Алегу Прусянкову і Андрэю Харытонаву адпаведна. Таксама Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення МНС за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесіянальнай ініцыятывы і забеспячэнне высокай эфектыўнасці работы ўзнагароджаны начальнік ПАВП №11 Віктар Амельчанка, грашовымі прэміямі адзначана бездакорная служба інспектараў ІДПН Аляксандра Жураўскага і Івана Мельніка, старшага вадзіцеля ПАВЧ №1 Віктара Верам’ёва, старшыны групы ПАВЧ №1 Уладзіміра Якаўлева, начальніка ПАВП №11 Валерыя Шаболды, старшага пажарнага ПАВЧ №1 Алега Якушава.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.