Дзень закаханых у вашым жыцці

14 лютага — рамантычны дзень для юных закаханых, сямейных пар, час надзей для тых, хто яшчэ не сустрэў сваю другую палову. “Якое месца ў Вашым жыцці займае гэтае свята?” — цікавіліся мы ў праходжых на вуліцах Кіраўска.
Вольга, 32 гады:

—У нашай сям’і Валянцінаў дзень — адно з любімых святаў. Памятаю, яшчэ калі жылі з бацькамі, заўсёды рыхтавалі адзін аднаму невялікія падаруначкі, гаварылі, як любім тату і маму. Са з’яўленнем у маім жыцці каханага чалавека гэты дзень набыў асаблівы рамантызм, а апошнія пяць гадоў 14 лютага адзначаем асабліва святочна, бо гэта дзень нараджэння нашага сыночка!
Васіль, 40 гадоў:
—Гэтае свята хоць і не мае славянскіх каранёў, але набывае ўсё больш прыхільнікаў. Вось толькі лічу, што для таго, каб выказаць дарагім людзям словы любові, не трэба чакаць цэлы год: Дзень Святога Валянціна не адзіны дзень у годзе, калі вы можаце выказаць свае шчырыя пачуцці.
Ірына, 27 год:
— Асабіста я ніяк асабліва не адзначаю гэты дзень, аднак лічу, што для сарамлівых людзей свята 14 лютага — выдатны шанц прызнацца ў каханні. Паштоўка-”валянцінка” ад незнаёмца, непрыкметна пакладзеная ў сумку ці кішэню, альбо дасланая па пошце, — гэта вельмі рамантычна і пяшчотна. Магчыма, такога першага кроку ў гэты дзень будзе і дастаткова, каб успыхнуў раман.
Памятаю, калі вучылася ў школе, а потым і ўнівер-сітэце, на Дзень Святога Валянціна ў калідорах ставілі спецыяльныя паштовыя скрыні, куды мы кідалі свае пасланні з віншаваннямі альбо прызнаннямі.
Думаю, павіншаваць “валянцінкай” можна любога, да каго ў вас светлыя і пяшчотныя пачуцці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.