На парадку дня — рамонт тэхнікі

Яшчэ ўсюды ляжыць снег, а думкі аграрыяў — аб будучай сяўбе. Каб веснавыя палявыя работы прайшлі ў аптымальныя тэрміны, на высокім тэхнічным узроўні, у гаспадарках карпатліва вёўся і працягвае ажыццяўляцца рамонт сельгастэхнікі, гатоўнасць якой па стане на ўчарашні дзень, згодна інфармацыі аддзела інтэнсіфікацыі райсельгасхарчу, складае 88%. На лінейцы гатоўнасці ўся тэхніка, якая будзе задзейнічана ў веснавой палявой кампаніі, павінна быць ужо да 1 сакавіка.
Аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры заспеў момант правядзення рамонтных работ у СВК «Чырвоны баец». Па словах галоўнага інжынера Сяргея Савіцкага, рамонт праводзіцца ў поўным аб’ёме, запчасткі пастаўляюцца своечасова. Пасяўныя агрэгаты на дзень візіту рэдакцыі ў гаспадарку былі практычна гатовы, таму што менавіта на іх быў зроблены асноўны ўпор пры правядзенні рамонту: гэтая тэхніка першым чынам выходзіць на палі разам з энерганасычанымі трактарамі.
На рамонце трактароў задзейнічаны механізатары гаспадаркі. Капітальны рамонт рухавікоў ажыццяўляецца на Гомельскім рамонтным заводзе , а ўсе астатнія няспраўнасці спецыялісты ліквідуюць самі ў рамонтных майстэрнях сельгаскааператыва. Для рамонту пасяўных, глебаапрацоўчых і іншых машын у пачатку работ была створана брыгада пад кіраўніцтвам інжынера па сельгасмашынах Алега Пішчова.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.