Па пытаннях палявання

На базе Кіраўскага РАС «БТПР» прайшоў выязны практычны семінар па правядзенні індывідуальнага палявання, арганізацыі падкорму дзікай жывёлы і стварэнню біятэхнічных і паляўнічагаспадарчых збудаванняў. У семінары прынялі ўдзел намеснік старшыні РДГА «БТПР» Міхаіл Губіч, старшыня Магілёўскай РДГА «БТПР» Яўген Пякарскі, дырэктары і паляўніцтвазнаўцы Бабруйскіх, Глускіх, Клічаўскіх паляўнічых гаспадарак.
Удзельнікі семінара сустрэліся на 75 км аўтадарогі Магілёў—Бабруйск і абмеркавалі шэраг пытанняў, якія датычыліся вядзення палявання. Былі разгледжаны пытанні па прыцягненні паляўнічых, вывядзенню і адбракоўкі дзікай жывёлы з прадстаўнікамі іншых паляўнічых гаспадарак. Таксама ў ходзе семінара былі ўзняты пытанні па нарыхтоўцы кармоў і рацыёнаў для дзікай жывёлы, а таксама яе захаванні. Удзельнікі семінара агледзелі падкормачныя пляцоўкі, навесы для захоўвання корму для звяроў, саланцы (якія задавальняюць патрэбы дзікай жывёлы ў жыццёва неабходных мінеральных рэчывах) Баравіцкай і іншых паляўнічых дач.
Міхаілам Губічам былі выказаны заўвагі наконт неабходнасці будаўніцтва новых сховішчаў, вышак, недастатковай колькасці стралковых ліній і паўвышак, даў указанні па павышэнню бяспекі пры правядзенні індывідуальных паляванняў, дасягнення аптымальнай колькасці паляўнічай жывёлы, павышэння эканамічнай эфектыўнасці паляўніча-гаспадарчай дзейнасці арганізацыйных структур РДГА «БТПР».
Максім Мікешын.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.