“Тайны Афганскай вайны”

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана выстава-прагляд пад назвай “Тайны Афганскай вайны”. Наведвальнікам бібліятэкі прадстаўлена мастацкая і дакументальная літаратура: “Вайна ў Афганістане”, “Пад грыфам “Сакрэтна”, “З блакнотаў афганцаў”, “Пісьмы з полымя”, “Ваенны жаргон ветэранаў Афганскай вайны 1979-1989 г.г.”. Выстава аформлена фотаздымкамі, дзе назаўсёды захаваліся шчырыя ўсмешкі воінаў, сярод якіх і тыя, хто так і не вярнуўся з гэтай вайны.
Афганскі канфлікт працягваўся больш за 9 год. Ён скалечыў тысячы лёсаў і жыццяў, пакінуўшы незагойваючыя душэўныя раны ў сем’ях загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. 120 нашых землякоў прымалі ўдзел у гэтай вайне. Трое з іх не вярнуліся дадому: гэта Пётр Петрусевіч, Аляксандр Ядлоўскі і Віктар Шумілаў. Усяго ж афганскае полымя паглынула больш за 15 тысяч савецкіх салдат. Вечная ім памяць!
Марына ЦВЯТКОВА,
навуковы супрацоўнік раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.