Выконваючы грамадзянскі абавязак

Важнейшая задача сучаснасці — надзейнае забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы, якая сёння вызначаецца не толькі ўзроўнем развіцця арміі, але і ступенню разумення кожным грамадзянінам свайго ўласнага дачынення да абароны Айчыны, патрыятызмам.
Слаўныя баявыя традыцыі, як эстафету, прымаюць з рук старэйшых пакаленняў маладыя воіны. Летась райваенкаматам для праходжання ваеннай службы ў радах Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў рэспублікі накіравана 70 юнакоў. Усе яны дастойна выконваюць свой грамадзянскі абавязак.

З даецца, зусім нядаўна маці кіраўчаніна Яўгена Лютарэвіча цёплым майскім днём праводзіла сына ў армію. І вось ужо больш паўгода, як ён праходзіць службу ў 147-й зенітна-ракетнай брыгадзе ў г.Бабруйску. За гэты час юнак набыў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля танка Т-72, затым прайшоў пераабучэнне на зенітна-ракетную ўстаноўку.
Нарадзіўся і вырас Яўген у Кіраўску. Пасля заканчэння 10 класаў кіраўскай гімназіі вучыўся ў прафесійным ліцэі № 15, дзе атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста, слесара па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі.
Служыць у арміі хлопец марыў з самага дзяцінства. За час сваёй службы, як прызнаецца Яўген, ён прайшоў сапраўдную школу мужнасці:
— Адразу адчуваеш, як мяняюца твае погляды на жыццё, пачынаеш па-іншаму ўспрымаць тое, што адбываецца навокал, адчуваеш, што дзяцінства назаўжды адышло ў мінулае. Кожнаму маладому чалавеку параю ісці на службу і выканаць свой свя-шчэнны абавязак! Армія не толькі ўмацоўвае фізічнае здароўе, загартоўвае псіхалагічна, яна яшчэ дае сапраўдных сяброў.
Зараз Яўген прыйшоў дадому у водпуск. Свята абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ён сустрэне дома са сваімі роднымі і сябрамі. Будуць у гэты дзень гучаць для яго шчырыя словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў, а ўжо ў панядзелак ён зноў вернецца на службу.
А пасля службы юнак, як і марыў калісьці ў дзяцінстве, мяркуе набыць спецыяльнасць кінолага і пайсці служыць у органы ўнутраных спраў.
Кацярына КІРЭЕВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.