Высокія дзяржаўныя ўзнагароды

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўручыў 6 лютага дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям Беларусі: гэта былі работнікі прамысловага комплексу, аховы здароўя, мытных органаў, адукацыі, навукі і культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё галін нацыянальнай эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы.
У ліку ўзнагароджаных работнікаў сферы аховы здароўя — і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Алена Круцько. Ёй уручаны медаль “За працоўныя заслугі”.
“Узнагароджваючы медыкаў, Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэслівае пастаянны клопат аб здароўі насельніцтва, сацыяльны характар дзяржаўнай палітыкі, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Далей будзе развівацца гэтая сфера. Мы ў бюджэце 2013 года і ў наступныя гады закладваем дастаткова вялікія асігнаванні, каб развіваць матэрыяльную базу аховы здароўя і, зразумела, павышаць заработную плату работнікаў гэтай важнай галіны.”
Прэм’ер-міністр павіншаваў з заслужанымі ўзнагародамі ўсіх узнагароджаных і пажадаў ім здароўя, далейшых поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту.

Я шчэ адна прыемная навіна прыйшла ў раён у першы лютаўскі тыдзень: ордэна Пашаны ўдастоены адразу абодва нашых землякі — трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў і старшыня СВК “Чырвоны баец” Аляксандр Серакоў.
Яны ўдастоены высокай дзяржаўнай узнагароды ў ліку заслужаных людзей краіны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы, згодна адпаведнага указа, падпісанага Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 4 лютага.
Віншуем нашых землякоў з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.