З выхадам у суперфінал

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі — важнейшая састаўляючая сістэмы адукацыі, яна накіравана на забеспячэнне развіцця пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцей, фізічнага і інтэлектуальнага раскрыцця асобы. А дапамагчы рабятам у гэтым можа толькі педагог, які шчыра любіць сваю справу, а таксама валодае высокім узроўнем прафесійнага майстэрства.
Менавіта такім педагогам з’яўляецца Эльвіра Перадня, кіраўнік студыі стылю і моды “Гламур” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая прадстаўляла наш Цэнтр на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства “Педагог дадатковай адукацыі”. Праводзіўся ён на базе Цэнтра творчасці г.Магілёва.
Для ўдзелу ў адборачным этапе неабходна было прадставіць партфоліа, якое павінна было адлюстроўваць мадэль адукацыйнай праграмы педагога, элементы вучэбна-метадычнага комплексу, дасягненні асабістыя і навучэнцаў, індывідуальную траекторыю прафесійнага станаўлення. Па выніках гэтага этапу журы вызначыла 15 фіналістаў, у ліку якіх аказалася і Эльвіра Іванаўна. Яе партфоліа атрымала высокую адзнаку журы.
У фінале канкурсантам давялося правесці адкрыты занятак з рабятамі, незнаёмымі педагогу, прадэманстраваць прэзентацыю “Знаёмцеся — гэта я!”, прайсці псіхолага-педагагічнае тэставанне “Ад тэорыі да практыкі”.
Падчас адкрытых заняткаў Эльвіра Перадня паказала высокі ўзровень прафесіяналізму, растлумачыла свае педагагічныя ідэі і погляды, якімі яна кіруецца ў рабоце з децьмі і выйшла ў суперфінал абласнога конкурсу. Яго удзельнікам неабходна было правесці майстар-клас з педагогамі.
Па выніках усіх конкурсных заданняў Эльвіра Перадня заняла 5 месца, дастойна прадставіўшы на абласным конкурсе нашу ўстанову.
Наталля СТЭЛЬМАХ,
метадыст Цэнтра
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.