На базе аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму раённага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Цёплы дом». Створана яно для арганізацыі вольнага часу і сяброўскіх зносін, заняткаў па інтарэсах, аказання неабходнай сацыяльна-бытавой дапамогі і правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на задавальненне духоўных і сацыяльна-культурных патрэб.
Запрашаем усіх жадаючых весці цікавы і яскравы лад жыцця: зрабіце свой свет лепшым, добрым і больш вясёлым разам з намі! Тут вы знойдзеце новых сяброў, зможаце рэалізаваць свае таленты і творчыя здольнасці, набудзеце ўпэўненасць у сабе і сваіх сілах, атрымаеце духоўную, псіхалагічную і эмацыянальную падтрымку ў розных жыццёвых абставінах.
Чакаем вас па адрасе: г.Кіраўск, вул.Кірава, д.63, тэл.: 25- 0-15.
Маргарыта ГІРАЕЎСКАЯ, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму РЦСАН.
Запрашае «Цёплы дом!»
Пятница, 22.02.2013 15:07. Рубрика: Без рубрики