Бытавое абслугоўванне насельніцтва

Кожнаму жыхару нават самай невялікай і аддаленай вёскі павінны быць даступны тыя ж бытавыя паслугі, што і гараджаніну. І ў гэтым сэнсе дзейнасць ААТ “Кіраўскія бытпаслугі” поўнасцю адпавядае прадугледжаным сацыяльным стандартам — прадпрыемствам аказваецца 15 відаў сацыяльна значных паслуг, а таксама ва ўсіх аграгарадках раёна арганізаваны комплексна-прыёмныя пункты.
Сваё прафесійнае свята ААТ “Кіраўскія бытпаслугі” сустракае з добрымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі. Так, аб’ём платных паслуг за мінулы год склаў 1282,8 млн.руб., тэмп росту да 2011 года — 149,6%. Лідары сярод аказваемых паслуг — індывідуальны пашыў і рамонт адзення, заказы на пашыў пасцельнай бялізны і паслугі цырульні.
Пастаянна ўдасканальваецца бытавое абслугоўванне на вёсцы, расшыраецца асартымент паслуг, прадукцыі для продажу, паляпшаецца выязное абслугоўванне. Пры неабходнасці двойчы ў месяц у кожны КПП раёна выязджаюць цырульнік, фатограф, краўчыха.
Адным з лепшых КПП раёна лічыцца Мышкавіцкі. Тут жыхары могуць набыць гатовыя швейныя вырабы, разнастайную пасцельную бялізну, коўдры, прадметы адзення ці пашыць яго на заказ, зрабіць заяўку на рамонт складанай бытавой тэхнікі, рамонт абутку, выкарыстаць паслугі цырульні і г.д. Працуюць на Мышкавіцкім КПП добрасумленныя і адказныя работнікі — цырульнік Святлана Шчэрбіч і прыёмшчык заказаў Інга Бяляўская. Святлана Анатольеўна ў сферы аказання бытавых паслуг працуе больш за 26 год, Інга Валер’еўна — пяць. Жанчыны заўсёды ветліва сустракаюць сваіх кліентаў, прапануюць неабходны тавар, падкажуць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.