“Цеплыня нашых сэрцаў — дзецям!”

У межах Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж Кіраўскімі Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і Свята-Пакроўскім храмам. Настаяцель Свята-Пакроўскай царквы, іерэй Дзмітрый Первій будзе прымаць удзел у штомесячных каардынацыйных пасяджэннях па пытаннях супрацоўніцтва, гутарыць з падапечнымі Цэнтра і іх бацькамі, удзельнічаць у дабрачыннай акцыі “Цеплыня нашых сэрцаў — дзецям!”. Паралельна з гэтым плануецца фарміраваць і назапашваць базу навучальных дапаможнікаў і гульнявога матэрыялу.
У прыходзе Свята-Пакроўскага храма плануецца стварыць маладзёжную валанцёрскую групу, удзельнікі якой будуць аказваць дапамогу ў сацыяльнай адаптацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Падчас першага наведвання выхаванцаў нашага Цэнтра айцец Дзмітрый пагутарыў з рабятамі, а яны, у сваю чаргу, расказалі вывучаныя вершы. У гэты ж дзень быў дадзены старт акцыі “Цеплыня нашых сэрцаў — дзецям!”, у яе межах айцец Дзмітрый падарыў Цэнтру наборы развіваючых гульняў і сталовага посуду.
На гэтым сюрпрызы для выхаванцаў не закончацца. У межах дабрачыннай акцыі рабят чакаюць новыя захапляльныя сустрэчы з айцом Дзмітрыем, валанцёрамі, экскурсія ў Свята-Пакроўскі храм.
Алена КАРАНКЕВІЧ, дырэктар ЦКРНіР.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.