Два “золаты” і дзве “бронзы”
Менавіта з такой калекцыяй узнагарод вярнуліся з Магілёва выхаванцы аддзялення цяжкай атлетыкі ДЮСШ Карына Калінава і Мікалай Бяляўскі. На абласной Спартакіядзе сярод спартыўных школ і Алімпійскіх днях моладзі дзяўчына з Баравіцы і юнак з Мышкавіч зноў паказалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі. Карыне наогул не было роўных і ў адных, і ў другіх спаборніцтвах: у вагавай катэгорыі да 53-х кг у яе — два першыя месцы! Мікалай у вагавай катэгорыі да 94-х кг двойчы стаў трэцім.
Аляксандр ХАХЛОЎ,
намеснік дырэктара ДЮСШ.