Экспертыза доказаў — у надзейных руках

Раскрыццё злачынства, устанаўленне акалічнасцей яго ўчынення, асобы правапарушальніка немагчыма без збору і аналізу ўскосных доказаў, слядоў. Гэты важны ўчастак работы забяспечвае экспертна-крыміналістычная служба. Якраз сёння,1 сакавіка, адзначаецца дзень яе ўтварэння. Праўда ў самы бліжэйшы час экспертна-крыміналістычную службу чакаюць істотныя пераўтварэнні: у выніку рэфармавання яна будзе вылучана са структуры МУС Рэспублікі Беларусь і стане Дзяржаўнай службай судовых экспертыз пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Адказна выконвае свае абавязкі эксперт экспертна-крыміналістычнай групы РАУС, старшы лейтэнант міліцыі Яўген Ласякоў. У аддзеле, куды прыйшоў па размеркаванні пасля заканчэння следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, працуе з 2010 года.
“Работа, — расказвае Яўген Ласякоў, — спецыфічная і, нягледзячы на ўсю складанасць, вельмі цікавая. Умоўна, я падзяліў бы яе на два вялікія пласты. Гэта, па-першае, правядзенне агляду месца здарэння, куды выязджаю ў саставе дзяжурнай групы, прыняцце неабходных мер для пошуку слядоў злачынства, фіксіраванне ўсіх дэталяў на фотакамеру, збор ускосных доказаў, іх выемка і пакаванне. Па-другое, кабінетная работа, правядзенне экспертыз, афармленне неабходных дакументаў і справаздач”.
Яўген Ласякоў мае сем допускаў на права правядзення экспертыз. Гэта дактыласкапічная, трасалагічная экспертыза, эспертыза халоднай зброі, балістычная, тэхніка-крыміналістычная экспертыза дакументаў, партрэтная і почырказнаўчая экспертызы. На дадзены момант нагрузка ў яго вельмі вялікая, бо апошні год працуе адзін, пры штатным раскладзе ў два эксперты. Таму дзяжурыць даводзіцца штодня, пры неабходнасці ў любы час дня і ночы, любы дзень у складзе групы ён адпраўляцца на выезд.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.