Ганаровы пераходны сцяг — у РУП «Жылічы»!

Па выніках работы за 2012 год РУП “Жылічы” выйшла пераможцам штогадовага раённага працоўнага спаборніцтва сярод сельгасарганізацый у намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”, а таксама ў намінацыях “За павелічэнне вытворчасці збожжа”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, стала другой у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці цукровых буракоў”, трэцяй у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі малака”, а МТФ “Пархімкавічы” — трэцяй у намінацыі “Сярод калектываў малочна-таварных ферм”.

На выніковым сходзе калектыву сельгасарга-нізацыі дырэктар РУП “Жылічы” Міхаіл Агафонаў шчыра падзякаваў працаўнікам за іх стараннасць і адказнасць у рабоце, уручыў вялікай групе перадавікоў Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.
У 2012 годзе праводзімая работа дазволіла мець нядрэнныя вынікі. Атрымана 5988 тон збожжа, што складае 108% да ўзроўню папярэдняга года, 668 т рапсу (184,5% да 2011 года), 3041 т цукровых буракоў (147%). Атрымана валавой прадукцыі на 21253 млн.руб. у супараўнальных цэнах, у тым ліку за кошт раслінаводства — 11072 млн.руб., жывёлагадоўлі — 10081 млн.руб. Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў РУП “Жылічы” склаў 103,5%.
Узраслі летась таксама аб’ёмы вытворчасці малака (107%), рэалізацыі жывёлы (108,1%). Гэта стала магчымым дзякуючы сумленнаму стаўленню да справы не толькі жывёлаводаў, але і механізатараў, якія працавалі на корманарыхтоўцы: выхад кармавых адзінак з 1 га сельгас-угоддзяў павялічыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 10,6 ц к. адз., пашы — 20,3 ц. к адз.
Рост аб’ёмаў вытворчасці асноўных відаў прадукцыі ў 2012 годзе забяспечыў большы аб’ём рэалізацыі, а рост закупачных цэн на сельгаспрадукцыю станоўча адбіўся на эканамічнай характарыстыцы арганізацыі, сярод такіх фінансавых паказчыкаў, як выручка, прыбытак і рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі.
За 2012 год ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі, работ і паслуг атрымана 25487 млн.руб. выручкі, што ў два разы перавышае паказчык 2011 года. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 4124 млн.руб. або 307,5% да папярэдняга года.
На 2013 год вызначаны новыя мэты па дасягненні вы-творчых і сацыяльна-эканамічных паказчыкаў. Мяркуецца атрымаць валавога прадукта на 23060 млн.руб. ў супараўнальных цэнах або 109% да дасягнутага ўзроўню, 5940 т збожжа, 3300 т цукровых буракоў, 600 т рапсу, 5100 т малака, 380 т ялавічыны, забяспечыць далейшы рост сярэднямесячнай заработнай платы. Дарэчы, за 2012 год яе рост па арганізацыі склаў 210,3% да ўзроўню папярэдняга года.
Усё гэта магчыма пры правільным падыходзе да падбору і расстаноўкі кадраў, адказнасці кожнага за свой участак работы, строгай працоўнай і выканальніцкай дысцыпліне, эканомным выкарыстанні ГЗМ і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, максімальным выключэнні эканамічных страт як у працэсе вытворчасці сельгаспрадукцыі, за кошт павышэння якасці, так і яе рэалізацыі. У гаспадарцы рэальна ацэньваюць свае магчымасці і рэзервы, маюць дакладны план іх выкарыстання.
На рамонт і падтрыманне ў спраўным стане машына-трактарнага парку летась зрасходавана 807 млн. руб, закуплена новай тэхнікі — два трактары, прычэпы, машына для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў, пагрузчык, кормараздатчык, грузавы аўтамабіль, прэсупакоўшчык рулонаў і інш. — на 4000 млн. руб., у тым ліку па лізінгу — 842 млн.руб., за ўласныя сродкі — 3158 млн.руб.
Выкарыстанне прадукцыйнай тэхнікі, а таксама кантроль расходу гаруча-змазачных матэрыялаў далі станоўчы вынік у выглядзе істотнай эканоміі паліва. Немаважня фактар змяншэння яго расходу — ашчаднасць саміх механізатараў у расходванні паліва. Акрамя таго, для эканоміі ГЗМ у гаспадарцы распрацаваны шэраг мер: дызельнае паліва выдаецца штодзённа пад выкананне запланаваных аб’ёмаў работ, выкарыстоўваюцца аптымальныя маршруты руху тэхнікі да месц работы, штодзённа падпісваюцца пуцявыя лісты, а за перарасход паліва з вінаватых ўтрымліваюцца сродкі ў поўным аб’ёме.
Належным чынам з эканоміяй ГЗМ на ўборцы зерневых спрацавалі камбайнеры Уладзімір Бычкоў, Аляксей Гры-шчанка, Аляксандр Храмянкоў, Раман Канавалаў. Добрасумленнасцю ў рабоце і, адпаведна, высокімі аб’ёмамі вы-працоўкі вызначаюцца механізатары Віктар Рудзько, Валерый Вербінаў, Леанід Жураўлёў у якога да таго ж найбольшая колькасць закрытых пуцявых лістоў — 350, Валерый Бычкоў, Генадзь Комар, а сярод вадзіцеляў — Афанасій Маслаў, Павел Чарняўскі, Васіль Лугоўцоў, Генадзь Семенчукоў, Аляксандр Скрыпуноў, аператары сушыльнай гаспадаркі Мікалай Міхнёў і Аляксей Костка і інш.
Лепшымі па прафесіі ў гаспадарцы за 2012 год прызнаны трактарыст-машыніст Раман Канавалаў, камбайнер Уладзімір Бычкоў, вадзіцель Афанасій Маслаў.
Жывёлагадоўчая галіна — важнейшая складаная частка даходаў гаспадаркі. І яе развіццю тут надаецца належная ўвага. Агульнае пагалоўе БРЖ складае 2883 галавы, у тым ліку кароў — 850. Назіраецца станоўчая дынаміка росту пагалоўя, прадуктыўнасці дойнага статку. Так, надой на карову склаў 5479 кг, што больш, чым ў 2011 годзе на 457 кг. А вось у мясным цэху жылічанам прадстаіць па-працаваць больш шчыльна, бо хаця паказчыкі сярэднясутачных прываг БРЖ і маюць станоўчую дынаміку, гадавы вынік па прывагах “мінусуе” (96% да ўзроўню 2011 года).
Першае месца ў спаборніцтве за дасягненне лепшых паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі па гаспадарцы заняла МТФ “Пархімкавічы” (загадчык Міхаіл Глазкоў). А лепшымі па прафесіі прызнаны аператар машыннага даення Ніна Ляўковіч, цялятніца Святлана Петрусёва, аператар па вырошчванні БРЖ Леанід Дарафееў, даглядчык-пастух Міхаіл Уладзіміраў, аператар па абслугоўванні даільнага абсталявання Генадзь Дэвадзе.
Таццяна МАІСЕЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.