“Мы — грамадзяне Беларусі!”

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, наладжанай ГА “БРСМ”, на базе гімназіі г.Кіраўска адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў 14-гадовым юнакам і дзяўчатам — вучням гімназіі і СШ №1, Чыгірынскай СШ.
У навучальную ўстанову, каб павіншаваць рабят з гэтай важнай падзеяй у іх жыцці і ўручыць ім пашпарты, прыбылі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова, галоўны спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Сяргей Максіменка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Галіна Слабоднікава. Віншаванні ў адрас вучняў прагучалі ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Гіраеўскага і першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Алены Осіпавай.
Разам з пашпартамі ў падарунак рабяты атрымалі выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і каляровую кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. У кнізе ў сямі раздзелах у даступнай і папулярнай форме выкладаюцца артыкулы Канстытуцыі, праілюстраваныя шматлікімі фотаздымкамі. У падарачны набор уваходзяць дыскі з інфармацыяй аб заканадаўчых актах нашай краіны, музычных творах беларускіх аўтараў і мастацкіх шэдэўрах Беларусі.
Юнакі і дзяўчаты, атрымаўшыя ў гэты ўрачысты дзень пуцёўкі ў дарослае жыццё, паабяцалі, што з гонарам будуць несці званне грамадзян Рэспублікі Беларусь, сваёй стараннай вучобай і добрасумленнай працай у будучым будуць прымнажаць багацці роднага краю.
Яўгенія БЯЛЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.