“Снежная фантазія — 2013”

З 19 па 25 сакавіка бягучага года на пло-шчы імя Кірава райцэнтра праходзіў гарадскі конкурс снежных скульптур “Снежная фантазія — 2013”, наладжаны аддзеламі адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, па справах моладзі райвыканкама, Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, РК ГА “БРСМ”. У ім прымалі ўдзел вучнёўскія і працоўныя калектывы гімназіі, СШ№1, ліцэя №15, ЦДАДіМ, ясляў-садкоў №2, №4, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.
Выкарыстоўваючы крэатыўныя ідэі, фантазію і творчыя здольнасці, дзеці і дарослыя стваралі снежныя скульптуры рознай тэматыкі. У бліжэйшы час журы конкурсу ацэніць творчасць яго ўдзельнікаў. Аб ходзе конкурсу і выніках “Снежнай фантазіі — 2013” чытайце ў бліжэйшых нумарах “Кіраўца”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.