Стайкаўскі сельскі Савет — лепшы

Сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў раёна лепшым па выніках работы за 2012 год прызнаны Стайкаўскі, якім шмат год кіруе Міхаіл Фрэйберг. Безумоўна, гэта важкі поспех, але ўдвая прыемна ўсім, хто мае да яго дачыненне, што дасягненне гэтае сёлета не адзінкавае: Стайкаўскі сельскі Савет заняў трэцяе месца па выніках спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2012 год, Міхаіл Фрэйберг прымаў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ў сталіцы Прыдняпроўскага краю, дзе яму былі ўручаны дыплом і грашовая прэмія.
Да таго ж грашовымі прэміямі абласнога Савета дэпутатаў адзначаны старшыня Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская і стараста вёскі Боркі Баравіцкага сельсавета Леанід Шпакоўскі.

Ахарактарызаваць складаемыя поспеху дзейнасці Стайкаўскага сельскага Савета хочацца з самай аптымістычнай ноты: на тэрыторыі сельсавета летась адбыўся сапраўдны “дэмаграфічны выбух” — нарадзілася 17 дзяцей, на 11 больш, чым у 2011 годзе!
На пачатак бягучага года ў 16 населеных пунктах тут пражывае 1052 чалавекі, з іх праца-здольнага ўзросту — 577, пенсіянераў — 283, непаўналетніх — 192.
У поўным аб’ёме выконваюцца нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоў-ванні насельніцтва.
Сельвыканкам праводзіць значную работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У зоне пастаяннай увагі — брацкія і адзіночныя пахаванні воінаў і партызан, абеліскі. У мінулым годзе былі арганізаваны работы па спільванні 54 пагражаючых дрэў на тэрыторыі могілак аграгарадка Стайкі, вёсак Чыгірынка, Колбава, Падсёлы, а таксама ўбрана 11 такіх дрэў па населеных пунктах. Ажыццяўляліся работы па добраўпарадкаванні пляжа Чыгірынскага вадасховішча, уборка яго прыбярэжнай паласы. Забяспечваліся грэйдзіраванне дарог, уборка несанкцыянаваных звалак, знос пустуючых безгаспадарных дамоў, захаванне фундаментаў і правядзенне іншых работ. На добраўпарадкаванне населеных пунктаў летась зрасходавана больш 64,5 млн. рублёў.
З гаспадарамі практычна ўсіх домаўладанняў заключаны дагаворы па збору смецця, яго вываз ажыццяўляецца транспартам СВК “Калгас “Свярдлова” і СГФ “Чыгірынка”.
Важнае месца адво-дзіцца рабоце па развіцці асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якіх налічваецца 428.
На пастаяннай аснове праводзіцца работа па ўцягненні ў абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў, прымаюцца меры па ўліку і ліквідацыі пустуючых і драхлых дамоў. Летась перададзены ў севазварот СВК “Калгас Свярдлова” і СГФ “Чыгірынка” зямельныя ўчасткі агульнай плошчай адпаведна 15,6 га і 71,6 га.
Дакладна арганізавана работа са зваротамі грамадзян па заяўным прынцыпе “адно акно”. Дзякуючы таму, што сельвыканкам стараецца надзённыя праблемы сяльчан выяўляць і вырашаць загадзя, пісьмовых зваротаў летась была нязначная колькасць — 3 (па пытаннях добраўпарадкавання і вырашэння спрэчак паміж суседзямі па камунальных пытаннях).
Мэтанакіравана і дзейсна працаваў і працуе сельвыканкам па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі жылых дамоў, аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння. Створаны аглядная ка-місія, у якую ўключаны старасты населеных пунктаў, дэпутаты сельсавета, прадстаўнік духавенства, група няштатных пажарных інспектараў. У выніку прымаемых прафілактычных мер на тэрыторыі сельсавета летась не было зарэгістравана ніводнага пажару і ніводнага выпадку гібелі людзей.
На шчасце, не выклікае занепакоенасці і крымінагенная сітуацыя: за 2012 год на тэрыторыі сельсавета ўчынена 2 крымінальных злачынствы (-11 да ўзроўню 2011 г.), непаўналетнімі злачынствы і правапарушэнні не ўчыняліся, прадстаўнікі гэтай катэгорыі не стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У гэтым заслуга і дзеючага пры райвыканкаме савета грамадскага пункта аховы парадку, камісіі па справах непаўналетніх.
Сельвыканкам імкнецца сёлета замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў рабоце і павысіць яе эфектыўнасць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.