Транспартныя паслугі — на якасным узроўні

Асноўны накірунак дзейнасці Кіраўскага філіяла аўтапарк №14 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” — у забеспячэнні патрэб насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці ў пасажырскіх і грузавых перавозках як па Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі, а таксама ў прадастаўленні паслуг дыягнастычнай станцыі.
Па выніках мінулага года прадпрыемства прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод арганізацый у галіне транспарту, гандлю, сувязі і сферы абслугоўвання.
Дасягнуць прадпрыемству добрых вынікаў дапамагла зла-джаная і адказная работа ўсяго калектыву.
Для ажыццяўлення грузавых і пасажырскіх перавозак на прадпрыемстве маецца 17 грузавых аўтамабіляў, 7 прычэпаў, 14 аўтобусаў. Працягласць аўтамабільнай маршрутнай сеткі сельскай мясцовасці раёна складае 990 км. Для абслугоўвання насельніцтва функцыяніруюць 2 міжгародніх і 19 прыгарадных маршрутаў.
У мінулым годзе аўтапаркам №14 атрыманы прыбытак у памеры 511,2 млн. руб., што да ўзроўню 2011 года склала амаль 200%. На 1822,1 млн. руб. аказана насельніцтву платных паслуг, што ў дзеючых цэнах састаўляе 153,1%.
Летась грузавымі аўтамабілямі прадпрыемства перавезена 268 тыс. т грузаў, альбо 122,7% да аналагічнага перыяду 2011 года. Летась аўтапаркам №14 перавезена 335 тыс. пасажыраў.
У 2012 годзе дыягнастычнай станцыяй прадпрыемства праведзена праверка тэхнічнага стану 9913 транспартных сродкаў.
На здымку: невялікі, але зладжаны калектыў дыягнастычнай станцыі — начальнік Уладзімір Кірылаў (другі справа), інжынеры тэхнічнага агляду транспартных сродкаў Ала Разумейка, Сяргей Віліўчанка, Васіль Шчэрбіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.