“У свеце кніг маёй Айчыны”

У межах Года кнігі, якім быў аб’яўлены мінулы, 2012 год, і рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” ў студзені праходзіў абласны конкурс электронных літаратурных газет “У свеце кніг маёй Айчыны”. Ён наладжваўся з мэтай павышэння ролі кнігі і чытання, далучэння да культурнай спадчыны беларускага народа, выхавання нацыянальнага гонару, пачуцця павагі да беларускай культуры, фарміравання інтарэсу да айчыннай літаратуры, а таксама папулярызацыі інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе.
Удзел у конкурсе прыняў і раённы савет ГА “БРПА”. Удзельнікі школы піянерскага актыву зрабілі газету “Літаратурны вернісаж”, якая на абласным этапе конкурсу заняла другое месца з 88-мі. Для нашай газеты кожная піянерская дружына падрыхтавала матэрыял пад вызначаныя рубрыкі: “Голас народа”, “БМС — брава мастацтву сцэны!”, “Цікавыя людзі”, “Кніжны фейерверк” і інш. Газета адлюстроўвала інфармацыю аб мерапрыемствах, праводзімых ва ўстановах адукацыі раёна ў межах Года кнігі, заметкі аб вядомых беларускіх дзеячах, а таксама інтэрв’ю з пісьменнікамі і паэтамі свайго рэгіёна. Вялікая ўвага была нададзена творчасці беларускіх аўтараў-юбіляраў: Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка. Асаблівае месца ў прадстаўленых матэрыялах займала творчасць навучэнцаў: вершы, апавяданні, меркаванні аб ролі кнігі ў жыцці. Было шмат віктарын, рэбусаў і красвордаў на літаратурную тэматыку.
Настасся БАЛДЗЕНКА,
старшыня РС ГА “БРПА”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.