“Выхаванне чалавека — выхаванне грамадзяніна”

У студзені — лютым бягучага года ў межах рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” праводзіўся абласны этап выставы метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, мэтай якой ставілася выяўленне і ўкараненне назапашанага станоўчага вопыту па арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы.
Усяго ў выставе прымалі ўдзел 32 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, было прадстаўлена 65 творчых работ. Па выніках выставы работа кіраўніка інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” Ігара Лукашова “Выхаванне чалавека — выхаванне грамадзяніна” адзначана дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Наталля СТЭЛЬМАХ,
метадыст Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.