З імпэтам і творчым настроем

Сярод устаноў раёна, забяспечваючых атрыманне дашкольнай адукацыі, пераможцай працоўнага спаборніцтва па выніках работы за 2012 год прызнаны Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці (загадчык К.Г.Рыжова).
Якасць выхавання дзяцей непасрэдна залежыць ад кваліфікацыі педагогаў, пастаяннага росту іх прафесійнага майстэрства. У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.Кіраўска працуюць спецыялісты неабыякавыя, творчыя, здольныя да мабілізацыі свайго асобаснага патэнцыялу ў мэтах паляпшэння эфектыўнасці і якасці выхаваўчай работы.
У нашым калектые вя-дзецца мэтанакіраваная работа па замацаванні маладых педагогаў: маладыя і таленавітыя, яны прыўносяць у работу з дзецьмі ўсё самае новае і цікавае, імкнуцца ўкараняць прагрэсіўныя формы выхавання, павышаць якасць дашкольнай адукацыі.
Так, малады харэограф Анастасія Каўрыжкіна захапіла рабят інтарэсам да танцаў і не раз паказвала разам з выхаванцамі Дашкольнага цэнтра на сцэне раённага Дома культуры такія танцавальныя нумары, як “Матрошкі”, “Лянок”, “Планета Дзяцінства”.
Педагог-псіхолаг Вікторыя Лагойка, студэнтка-завочніца Баранавіцкага дзяржуніверсітэта, паспяхова сумяшчае работу ў Дашкольным цэнтры і вучобу, праводзіць трэнінгі для развіцця эмацыянальнай сферы дзяцей і педагогаў, а ў занятках з дзецьмі выкарыстоўвае казкатэрапію.
Выпускніцы МДУ імя. А.А.Куляшова Вікторыя Турчанка і Таццяна Чысцякова паспяхова ўкараняюць у сваёй рабоце новыя формы: адна займаецца з дзецьмі ў гуртку англійскай мовы, другая арганізуе работу ў адаптацыйнай групе “Маці і дзіці”.
Нашым маладым супрацоўніцам характэрны ініцыятыва і крэатыўнае мысленне. Яны з энтузіязмам працуюць у творчым тандэме з больш вопытнымі спецыялістамі, што дазваляе калектыву дасягаць высокіх вынікаў у рабоце.
Валянціна КАПЛУНОВА,
намеснік дырэктара Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці па асноўнай дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.