26 красавіка — Дзень чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка 1986 года стала чорнай датай для мільёнаў людзей і соцень тысяч сем’яў, якія адчулі на сабе наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З гэтага моманту іх жыццё падзялілася на два этапы: да выбуху і пасля яго.
Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС пакінула незагойную рану на беларускай зямлі. З карты краіны назаўсёды зніклі 430 населеных пунктаў, у ліку пацярпеўшых апынуўся 21 раён. Маштабы катастрофы значныя: тысячы квадратных метраў забруджаных земляў, мноства скалечаных лёсаў, тысячы дачасна пайшоўшых з жыцця…
Дзень чарнобыльскай трагедыі — дзень памяці аб тых, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змякчыць вынікі трагедыі.
Гэты дзень — даніна тым, хто быў вымушаны пакінуць родныя мясціны з-за забруджанасці радыёнуклідамі, стаць перасяленцам, назаўсёды захаваўшы ў душы памяць аб мілых сэрцу мясцінах.
Дзень чарнобыльскай трагедыі — перасцярога чалавецтву ад падобных трагедый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.