Энергазберажэнне на справе

Энергазберажэнне на справе

На базе нашага раёна камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама арга-нізаваў нядаўна абласны семінар-практыкум па пытанні выканання ў 2012 годзе арганізацыямі АПК вобласці Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” і задачах на 2013 год.У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі аблсельгасхарчу, холдынгаў, упраўлення па нагляду за рацыянальным расходваннем паліва-энергетычных рэсурсаў, райсельгасхарчаў вобласці: кіраўнікі інжынернай службы, спецыялісты, якія вядуць пытанні энергазберажэння.
Наш раён нездарма быў вызначаны для правядзення семінара па такой тэматыцы. У нас актыўна ўкараняюцца інавацыі па энергазберажэнні, што дазваляе выконваць і перавыконваць даведзены адпаведны паказчык. А па асваенні тэхналогіі выкарыстання альтэрнатыўнай энергіі — біягазу мы сталі першымі на Магілёўшчыне — у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага летась была ўведзена і паспяхова функцыянуе біягазавая ўстаноўка. Так што, на аб’ектах, якія наведалі ўдзельнікі семінара, было аб чым расказаць і чым падзяліцца з прадстаўнікамі іншых раёнаў.
Сваю работу ўдзельнікі семінара пачалі на базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні аблсельгасхарчу Мікалай Антусаў падкрэсліў, што сучасныя ўмовы гаспадарання дыктуюць патрэбу звяртаць пільную ўвагу на пытанні энергазберажэння, эканоміі рэсурсаў. У зімовыя месяцы ў многіх сельгасарганізацыях вобласці няпроста складвалася сітуацыя з аплатай энергарэсурсаў. Зараз АПК ідзе ў пасяўную кампанію, і актуальным з’яўляецца пытанне рацыянальнага выкарыстання паліва.
У агульным аб’ёме затрат у АПК вобласці, адзначыў Мікалай Антусаў, электраэнергія з газам займаюць 2,7%. Жыццё не дае права спажываць энергарэсурсы бяздумна. Але, на жаль, не ўсюды гэта разумеюць, канстатаваў намеснік старшыні аблсельгасхарчу. Аб’язджаючы ў рэгіёнах некаторыя гаспадаркі, ён заўважаў, што пры нестабільным іх эканамічным стане, тым, што яны з цяжкасцю разлічваюцца за энергарэсурсы, у канторах сярод бела дня гарэлі лямпачкі. Калі мы жадаем жыць заможна і цывілізавана, рэзюмаваў Мікалай Антусаў, трэба рацыянальна і эканомна гаспадарыць, і пачынаць неабходна з малога. І імкнуцца да выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі, як гэта робяць у Кіраўскім раёне.
Аб асноўных напрамках і выніках работы аграпрамысловага комплексу нашага раёна, гатоўнасці да прадстаячых веснавых палявых работ праінфармаваў удзельнікаў семінара першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў. Асаблівы акцэнт ён зрабіў на пытаннях энергазберажэння. У прыватнасці, устаноўцы на сельскагаспадарчую тэхніку GPS-навігатараў. На гэты дзень у трох гаспадарках іх было ўстаноўлена 49. Задача на бліжэйшы месяц — набыццё і ўстаноўка яшчэ 18 GPS-навігатараў на тэхніку ў астатніх гаспадарках. У раёне ставіцца задача, каб імі падчас веснавых палявых работ была аснашчана ўся энерганасычаная тэхніка. Эфектыўнасць выкарыстання GPS-навігатараў пацвердзіла практыка работы аддзела адукацыі райвыканкама і райбальніцы: устаноўка іх на транспарце дала з пачатку гэтага года эканомію 17% паліва.
Значны эфект у эканоміі энергіі даюць геліевыя воданагравальнікі: яны ўстаноўлены на МТФ СВК “Чырвоны баец” і “Калгас “Ніва”, іншыя гаспадаркі плануюць сёлета набыць не менш 10 установак.
Госці наведалі падраздзяленні райаграпрамтэхзабеспячэння, дзе назіралі на справе, як прымяняюцца рэсурса-зберагальныя тэхналогіі пры рамонце і эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі. Дырэктар РАПТЗ Мікалай Чаранкоў даваў каментарыі, адказваў на цікавячыя ўдзельнікаў семінара пытанні. У прыватнасці, па складаным рамонце тэхнікі, вузлоў і механізмаў, кошце аказваемых паслуг, рабоце спецыялізаванай брыгады па абслугоў-ванні і рамонце даільных установак МТФ і інш.
Паказалі гаспадары і сваё новае “дзецішча” — граблі, зробленыя сумесна з Мінойтаўскім рамонтным заводам, якія мяркуюць запусціць у вытворчасць і гатовы прымаць заказы ад усіх жадаючых. Якасць тэхнікі тут гарантуюць.
Цікавасць прадстаўнікоў райсельгасхарчаў вобласці выклікаў наступны аб’ект наведвання — біягазавая ўстаноўка СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Аб яе рабоце, магчымасцях расказаў намеснік старшыні гаспадаркі Яўген Арэшка.
Далей шлях удзельнікаў семінара ляжаў у СВК “Калгас “Ніва”, на МТФ “Барсукі”, дзе ўстаноўлены геліяводанагравальнік. Тут ішла размова аб эфектыўнасці сістэм сонечнага нагрэву вады, слушную інфармацыю ў гэтым плане прысутныя пачулі ад прадстаўніка ЗАТ “Гера-гелія”, якое выпускае геліяўстаноўкі.
У час плянарнага пасяджэння былі абмеркаваны вынікі работы арганізацый АПК вобласці па энергазберажэнні за мінулы год. Ішла размова аб выкарыстанні светлых нафтапрадуктаў, эфектыўнасці работы зернесушылак з топачнымі агрэгатамі на саломе, аснашчэнні артэзіянскіх свідравін прыборамі ўліку вады. Былі акрэслены актуальныя задачы на год бягучы.
У ходзе пасяджэння і практычнай часткі се-мінара абмяркоўваліся і пытанні гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024