Гараджане шчыравалі на сельскіх абшарах

У мінулую суботу, 27 красавіка, на Магілёўшчыне прайшоў абласны суботнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Праявіўшы адказнасць, неабыякавасць да агульнай карыснай справы і добрасумленнасць у рабоце, актыўны ўдзел у суботніку прынялі і жыхары нашага райцэнтра.
Шырокі фронт работ разгарнуўся ў сельскіх населеных пунктах раёна, на вытворчых тэрыторыях сельгасарганізацый. Так, згодна аб’ёмаў запланаваных работ, прадстаўнікам ДЮСШ і ліцэя №15 даручылі абсталяванне жывёлапрагонаў на тэрыторыі фермы “Мышкавічы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, а калектывам райвузла электрычнай сувязі і раёна электрасетак — добраўпарадкаванне тэрыторыі і ачыстку сянажных траншэй на МТФ “Стайкі” СВК “Калгас “Свярдлова”.
Працоўны дэсант з ліку 25-ці работнікаў райспажыўтаварыства быў накіраваны на ўборку тэрыторый, ачыстку сянажных траншэй на жывёлагадоўчых аб’ектах СВК “Калгас “Ніва”: фермах “Скрыпліца”, “Капусціна”, “Ізабеліна”, частка людзей займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі збожжатоку ў Капусціна.
Агароджа тэрыторыі МТФ “Дабрыца” і афарбоўка агароджы МТФ “Пясцова” СВК “Добасна-агра” былі даручаны райаддзелу па надзвычайных сітуацыях, ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, ад-дзелу культуры райвыканкама.
Ачысткай сянажных траншэй і прылягаючых тэрыторый на малочна-таварных фермах “Віленка” і “Ахоцічы” СВК “Бераснёўскі” у межах суботніка займаліся прадстаўнікі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк”, падатковай інспекцыі, райваенкамата.
Маштабныя работы былі намечаны на тэрыторыі РУП “Жылічы”: разборка будынку склада на тэрыторыі мехмайстэрні ў Жылічах; ачыстка ад галля і травы яблыневага сада; уладкаванне агароджы на МТФ “Пархімкавічы” і “Дубавое”. На гэтых работах былі заняты прадстаўнікі фінансавага аддзела райвыканкама, РАУС, райпаліўзбыту, райплемстанцыі, раёна газазабеспячэння, насеннай інспекцыі, РК ГА “БРСМ”.
Калектывы раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райветстанцыі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, райіспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рамантавалі агаро-джы на МТФ “Барчыцы” СВК “Калгас “Беларусь”, а супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, дзяржстраху і аддзела статыстыкі збіралі камяні на пашы сельгасфіліяла “Чыгірынка”.
Вялікія аб’ёмы работ былі запланаваны на тэрыторыі сада райаграпрамтэхзабеспячэння ў в.Пацава Слабада. Спільвалі дрэвы і ўбіралі галлё калектывы аддзела адукацыі райвыканкама, райвузла паштовай сувязі, рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” і навучальна-вытворчага камбіната.
Сонечнае, устойлівае надвор’е дазволіла выканаць значны аб’ём запланаваных работ.
Добраўпарадкаванне, навядзенне чысціні, утрыманне ў належным санітарным стане тэрыторый грамадскага карыстання, жылых зон, двароў шматпавярховых дамоў і плошчаў, прылягаючых да асабістых падвор’яў грамадзян, — справа датычыцца кожнага жыхара нашага раёна, бо робіцца гэта дзеля камфортнага пражывання. Менавіта таму нельга заставацца абыякавымі да гэтай агульнай карыснай справы, актыўна ўключацца ў работу, каб наш раён стаў яшчэ больш чыстым, прыгожым і ўтульным.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.