Кіраўскае РАПТЗ — адно з лепшых у рэспубліцы

Па выніках Рэспубліканскага спаборніцтва сярод арганізацый “Белаграсэрвісу” за 2012 год ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прызнана пераможцам сярод раённых арганізацый аграсэрвісу, якія займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю.
Трэба адзначыць, калектыў РАПТЗ летась і ў першым квартале гэтага года дэманструе стабільную станоўчую дынаміку ў рабоце па ўсіх напрамках. Па выніках спаборніцтва галін народнай гаспадаркі раёна за мінулы год райаграпрамтэхзабеспячэнне вылучылася ў шэрагу намінацый: за павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі мяса, за эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў, за павелічэнне вы-творчасці цукровых буракоў стала лідарам, другую пазіцыю заняло па павелічэнні вытворчасці збожжа, трэцяе месца заняла ферма “Любонічы” па вырошчванні і адкорме БРЖ.
Як вядома, у свой час да РАПТЗ былі далучаны дзве сельгасарганізацыі. Зараз тут маецца 7167 га сельгасугоддзяў, у тым ліку 4645 га пашы. Пагалоўе БРЖ скаладае больш 2700 галоў, у тым ліку дойны статак — 750 галоў.
Аб тым, як калектыў арганізацыі спрацаваў у мінулым годзе, наша газета расказала ў спецвыпуску, прысвечаным раённаму злёту перадавікоў. Не здаюць пазіцый тут і сёлета.
Напрыклад, у малочнай жывёлагадоўлі: за студзень — сакавік у РАПТЗ атрыманы найбольшы ў раёне прырост валавой вытворчасці малака да адпаведнага ўзроўню мінулага года — 18%. Прыбаўку ў 155 кг атрымалі па ўдою малака ад адной каровы, і ён склаў 1427 кг.
На высокім узроўні працуе і рамонтная база РАПТЗ, яе паслугамі карыстаюцца сельгасарганізацыі многіх раёнаў вобласці. Надзейна працуюць нашы рамонтнікі і як дылеры ВА “Мінскі трактарны завод”, “Гомсельмаш”, холдынга “Амкадор”. Па гэтых і іншых відах работ аб’ёмы ўзраслі ў 4,8 раза.
Асноўны фактар поспехаў — зладжаная, адказная праца работнікаў, спецыялістаў на чале з кіраўніком Мікалаем Чаранковым, які мае шматгадовы вопыт работы ў гэтай сферы.
Зараз клопаты кіраўніцтва РАПТЗ накіраваны на паспяховае правядзенне веснавой пасяўной кампаніі. Збожжавы клін складзе каля 2 тыс. га. Цукровыя буракі зоймуць 400 га. На сяўбе задзейнічаюць 36 трактароў, з іх 5 энерганасычаных. Да веснавых палявых работ тут падрыхтаваліся трывала і мяркуюць правесці іх у вызначаныя тэрміны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.