Назначэнні

На пасаду дырэктара УА “Кіраўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №15” назначана Таццяна Іванаўна ВЕРБІНАВА.
Нарадзілася Т.І.Вербінава ў г.Стараканстанцінаў Хмяльніцкай вобласці Украіны ў 1963 го-дзе. У 1982 годзе закончыла Жыліцкі саўгас-тэхнікум, у 2009 годзе без адрыву ад вытворчасці — Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працоўную дзейнасць пачала ў 1982 годзе ў якасці рабочай батанічнага сада БСГА. Пачынаючы з 1996 года, працавала эканамістам калгаса “Перамога” Быхаўскага раёна, затым эканамістам, аграномам-насенняводам, бухгалтарам калгаса “Камуніст” Кіраўскага раёна.
На працягу 10 гадоў працавала сакратаром Казуліцкага сельвыканкама, з 2008 па 2010 год — спецыялістам першай катэгорыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама, апошнія два гады — эканамістам планава-эканамічнага аддзела УКП “Жылкамгас” Бабруйскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.