Па актуальных пытаннях

Аб шляхах удасканалення форм і метадаў ідэалагічнай работы ў сучасных умовах, павышэння яе эфектыўнасці ішла размова на абласным семінары-вучобе, арганізаваным на базе МДУ імя А.Куляшова. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, ідэалагічныя работнікі, кіраўнікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
З уступнай прамовай да прысутных звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.
У рабоце семінара прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.
Прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: прарэктар, доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксандр Іваноўскі і загадчык кафедры псіхалогіі кіравання Наташа Дубінко праінфармавалі прысутных па актуальных пытаннях ідэалагічнай работы: сучасных тэхналогіях яе вядзення, асаблівасцях псіхалогіі дзейнасці ідэолага.
Быў таксама абмеркаваны сацыяла-гічны аспект сучаснага стану грамадска-палітычнай сітуацыі на Магілёўшчыне.
“Шматфункцыянальнасць сучасных масмедыя: праблемы і рашэнні” — такой была тэма выступлення на семінары дырэктара — галоўнага рэдактара рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” Алеся Карлюкевіча.
Адбыўся абмен думкамі. Вынікі семінара-вучобы падвёў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.