У ходзе Адзінага дня інфармавання

Падчас чарговага Адзінага дня інфармавання, асноўнымі тэмамі якога былі “Магілёўская вобласць — тэрыторыя адкрытага супрацоўніцтва”; “Аб развіцці сістэмы “Расчет” (ЕРИП) у Рэспубліцы Беларусь”, інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведалі населеныя пункты раёна, сустрэліся з жыхарамі, адказалі на цікавячыя іх пытанні. Па тых пытаннях, якія патрабавалі дадатковага разбіральніцтва, да-дзены даручэнні адказным асобам.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава пабывала ў а/г Баравіца, дзе ў мясцовым СДК адбылася сустрэча з насельніцтвам аграгарадка.
Кіраўнік раёна задаў даверлівы тон размове, прапанаваўшы сяльчанам агучыць пытанні, якія іх цікавяць або хвалююць, праблемы, патрабуючыя на іх погляд, вырашэння з дапамогай выканаўчай улады, кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі — АСП ААТ “Бабруйскаграмаш” СВК “Бераснёўскі”.
У ходзе дыялогу з прысутнымі былі абмеркаваны тэмы Адзінага дня інфармавання, асноўныя напрамкі развіцця АПК раёна, пытанні функцыянавання асабістых падсобных гаспадарак сяльчан, аплаты камунальных паслуг, электраэнергіі, паліва і многія іншыя жыццёвыя пытанні.
Гаворачы аб мэтанакіраванай рабоце, якая праводзіцца ў сельгасарганізацыях раёна па павелічэнні вытворчасці і павышэнні якасці малака, Уладзімір Піскіжаў спыніўся на тым, што ў працэсе закупу малака ад насельніцтва маюць месца абуральныя факты, калі асобныя сяльчане, рэалізуючыя малако дзяржаве, здаюць яго няякасным, з утрыманнем антыбіётыкаў, што адмоўна ўплывае на якасць зборнага малака ў агульным аб’ёме і вядзе да вяртання яго ад перапрацоўшчыкаў.
Старшыня райвыканкама паведаміў, што сёлета сельскія Саветы раёна будуць вызвалены ад справы арганізацыі збору лішкаў малака ад насельніцтва, гэтым зоймецца індывідуальны прадпрымальнік, які мае свой транспарт для выезду на месца, усе неабходныя інструменты для вымярэння шчыльнасці, кіслотнасці, тлустасці, наяўнасці антыбіётыкаў. Закуп будзе ажыццяўляцца па дзяржаўных расцэнках. Указаны ІП мае вопыт работы ў іншых абласцях краіны, пасля яго ўкаранення якасць закупленага ў насельніцтва малака павысілася. У нашым раёне сёлета ў два этапы па сельсаветах мяркуецца перайсці на ўказаны спосаб збору малака.
Жыхароў вул.Лясной а/г Баравіца цікавіла, якім чынам магчыма правесці вадаправод па іх вуліцы. Было растлумачана, што вырашыць пытанне яны могуць за кошт уласных сродкаў шляхам стварэння кааператыва.
З боку мясцовага жыхара С.В.Быстрова прагучала просьба разгледзець пытанне аб расшырэнні могілкаў у а/г Баравіца.
Як адзначыў старшыня райвыканкама, запыт будзе разгледжаны з улікам патрабаванняў заканадаўства, рэгламентуючых дзейнасць па ўтрыманні месц пахавання. Наконт гэтага дадзена даручэнне кампетэнтным асобам.
Жыхарка аграгарадка Т.А.Чарнова выказала трывогу з нагоды таго, што паблізу яе домаўладання на мехдвары СВК “Бераснёўскі” размешчаны склад мінеральных угнаенняў, якія, на яе погляд, захоўваюцца без уліку санітарных патрабаванняў і трапляюць у навакольнае асяроддзе. У прыватнасці, адзначыла жанчына, можа быць забруджана і вада ў калодзежы паблізу склада.
Старшыня райвыканкама даручыў галоўнаму санітарнаму ўрачу раёна Андрэю Чыстабаеву правесці абследаванне ўмоў захоўвання ўгнаенняў на адпаведнасць санітарным нормам, зрабіць пробы вады з калодзежа на прыдатнасць яе да ўжывання, а кіраўніцтву СВК “Бераснёўскі” ў выпадку выяўлення парушэнняў забяспечыць прыняцце мер па іх неадкладным ухіленні.
Цікавілі прысутных і перспектывы вырашэння пытання газіфікацыі а/г Баравіца. Ім былі дадзены тлумачэнні, што ў праграму газіфікацыі, распрацаваную да 2015 года, тэрыторыя аграгарадка не ўключана.
Кіраўнік раёна засяродзіў увагу прысутных на тым, што неабходна агульнымі намаганнямі падтрымліваць у належным стане аб’екты, уведзеныя ў працэсе фарміравання аграгарадка Баравіца: у іх у свой час былі ўкладзены значныя сродкі, каб стварыць камфортныя ўмовы для сельскіх жыхароў. Старшыню райвыканкама абурыла бяздзейнасць кіраўніцтва мясцовага сельскага Дома культуры ў гэтым плане: на ўваходзе ў будынак вышчарбленыя прыступкі (каб паправіць гэта, дадаць некалькі плітак, не трэба вялікіх грашовых укладанняў), у памяшканнях нізкая тэмпература паветра, хаця для ацяплення выкарыстоўваецца немалы аб’ём паліва. Кампетэнтным асобам даручана дэталёва разабрацца ў рабоце сістэмы ацяплення ўстановы культуры з мэтай выяўлення прычын недастатковага цеплаабмену ў яе памяшканнях і забяспечыць нармальнае функцыянаванне дадзенай сістэмы з устанаўленнем тэмпературы паветра ў адпаведнасці з дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі.
З боку дырэктара АСП ААТ “Бабруйскаграмаш” СВК “Бераснёўскі” Пятра Усатага прагучала просьба ў адрас работнікаў арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі а/г Баравіца, аказваць гаспадарцы дапамогу ў перыяд напружаных сельгасработ. У сваю чаргу, прадстаўнікі гэтых арганізацый запрасілі да ўзаемаразумення кіраўніцтва сельгаскааператыва ў плане аказання пры неабходнасці дапамогі і ім.
Напрыканцы сустрэчы старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў заклікаў сяльчан не быць раўнадушнымі да таго, што адбываецца вакол, не культываваць спажывецкія адносіны да жыцця ў сябе і падрастаючага пакалення. У гэтых адносінах вельмі актуальны лозунг, узяты за аснову ўсёй работы ў нашым раёне: “Не для сябе, не для іншых, а з усімі і для ўсіх!”
Гэта датычыцца і добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на зямлі. Пачынаць трэба, зразумела, з уласных падвор’яў, прылягаючых тэрыторый. У а/г Баравіца, у прыватнасці, ёсць гаспадары, для якіх парадак на двары і прыдамавой тэрыторыі — стыль жыцця. Пажадана, каб такіх гаспадароў было больш — усюды, і тады наш край будзе прыгожым, утульным і квітнеючым.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.